Няце́чы[1] (трансліт.: Niaciečy, руск.: Нетечи) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Квасоўскага сельсавета.
На плошчы паміж вёскамі Няцечы і Жылічы (Мастоўскі раён) залягае Няцецкае радовішча глін. Паклад у выглядзе дзвюх лінз звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Гліны стужачныя. Ва ўскрышы супескі, радзей пяскі, торф.