wd wp Пошук:

Нямецкі ўльтыматум Літве

Усходняя Прусія пасля набыцця моцы ўльтыматумам. Раён Клайпеды (Мемеля) пазначаны сінім, Усходняя Прусія — ружовым

Нямецкі ўльтыматум Літве — вусны ўльтыматум, прад’яўлены міністру замежных спраў Літвы Юозасу Урбшысу міністрам замежных спраў Трэцяга рэйха Іаахімам фон Рыбентропам 20 сакавіка 1939 года.

Германія патрабавала, каб Літва саступіла ёй Клайпедскі край (Мемельланд), аддзелены ад Германіі паводле вынікаў Першай сусветнай вайны[1]. У адваротным выпадку вермахт быў гатовы да ўварвання[2].

На працягу некалькіх гадоў ціск на Літву з боку Германіі ўзрастаў, вялася прафашысцкая прапаганда, працягвалася экспансія Трэцяга рэйха, і выстаўленае патрабаванне было чаканым. Ультыматум быў выстаўлены праз пяць дзён пасля нямецкай акупацыі Чэхаславакіі. Чатыры дзяржавы, чые прадстаўнікі падпісалі ў 1924 годзе Клайпедскую канвенцыю, якая гарантавала захаванне статус-кво ў рэгіёне, не змаглі прапанаваць ніякай рэальнай дапамогі. Вялікабрытанія і Францыя прытрымліваліся «палітыкі супакаення», а Італія і Японія адкрыта падтрымлівалі Германію.

Літва была вымушана прыняць ультыматум 22 сакавіка[3]. Для Германіі Клайпедскі край стаў апошняй набытай тэрыторыяй перад пачаткам Другой сусветнай вайны[4]. У Літве яго страта выклікала сур’ёзнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі і зніжэнне маральнага духу нацыі. У Еўропе яшчэ больш павялічылася перадваеннае напружанне.

Гл. таксама

Зноскі

  1. {{ name=gerutis>Gerutis, Albertas (1984). “Independent Lithuania”. in Ed. Albertas Gerutis. Lithuania: 700 Years. translated by Algirdas Budreckis (6th ed.). New York: Manyland Books. pp. 247–249. LCC 75-80057. ISBN 0-87141-028-1. https://archive.org/details/lithuania700year0000geru.
  2. Skirius, Juozas (2002). “Klaipėdos krašto aneksija 1939–1940 m.” (in lt). Gimtoji istorija. Nuo 7 iki 12 klasės. Vilnius: Elektroninės leidybos namai. ISBN 9986-9216-9-4. http://mkp.emokykla.lt/gimtoji/?id=10117. Retrieved on 2008-03-14.
  3. Text of the Agreement of Memel”. New York Times: 4. 1939-03-23. https://archive.org/details/sim_new-york-times_1939-03-03_88_29623/page/4.
  4. Germany: Territorial Expansion (1935-1939)(англ.) . GHDI. Праверана 22 мая 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Змяненне тэрыторыі Літвы
Катэгорыя·Знешняя палітыка Літвы
Катэгорыя·Сакавік 1939 года
Катэгорыя·Ультыматумы
Катэгорыя·Знешняя палітыка Трэцяга рэйха
Катэгорыя·1939 год у Літве