wd wp Пошук:

Статус-кво

Статус-кво (лац.: status quo, літаральна — «становішча, у якім») — тэрмін, які ўжываецца ў міжнародным праве для абазначэння актуальнага ў пэўны момант (сучаснага ці былога) фактычнага або прававога становішча, аб аднаўленні або захаванні якога ідзе гаворка.

У міжнароднай прававой практыцы ўжываецца таксама тэрмін «status quo ante bellum» — становішча, якое існавала перад пачаткам вайны.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Лацінскія выслоўі
Катэгорыя·Міжнароднае права