wd wp Пошук:

Нэцке

Нэцке з выявай бога Райдзіна
Кімано зашпіленае цэцке

Нэ́цке[1] — мініяцюрныя разныя фігуркі з Японіі. Мелі ўтылітарную функцыю і служылі для зашпільвання кімано, у якім не было кішэняў.

Асноўнымі матэрыяламі для вырабу нэцке былі корань дрэва (самшыт), бамбук, слановая костка, а таксама зубы і іклы кітоў, маржоў, рогі аленя і інш.

З’явіліся ў 17 стагоддзі з росквітам гарадскога насельніцтва і заставаліся папулярнымі да 1880-х гадоў, калі кімано як паўсядзённае адзенне выйшла з ужытку.

Фігуркі нэцке выразаліся ў форме сямі багоў шчасця, у форме звяроў, кветак, пладоў, часам яны адлюстроўвалі сцэны з паўсядзённага жыцця.

Віды нэцке

Адрозніваюць наступныя віды нэцке:

Зноскі

  1. Напісанне «нэ́цке» ў адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастацкая разьба па косці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Японскі нацыянальны касцюм
Катэгорыя·Статуэткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Культура Японіі
Катэгорыя·Мастацкая разьба па камені
Катэгорыя·Мастацкая разьба па дрэве