wd wp Пошук:

Нэнсі Рэйган

Нэнсі Дэвіс Рэйган (англ.: Nancy Davis Reagan, народжаная Ганна Фрэнсіс Робінс, 6 ліпеня 1921 — 6 сакавіка 2016) — была жонка прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Біяграфія

У 1980 годзе Рональд Рэйган атрымаў перамогу, зрабіўся прэзідэнтам ЗША, эксперты лічаць, што адзін з асноўных укладаў у перамогу мужа ўнесла Нэнсі, адзначаючы яе ролю ў гэтай капаніі як вельмі значную.

Падчас прэзідэнцтва мужа выконвала звычайныя абавязкі першай лэдзі, найбольш вядомая разгорнутая ёю кампанія па барацьбе з наркотыкамі «Скажы: „Не!“» (анг. Just Say No), за гэту кампанію падвяргалася крытыцы з-за вялікай расходавання дзяржаўных сродкаў. Пасля другога прэзідэнцтва мужа пашырыла кампанію да міжнароднага маштабу, прыцягваючы да працы Першых лэдзі іншых дзяржаў.

Падчас халоднай вайны часта сустракалася з Першай лэдзі СССР Раісай Максімаўнай Гарбачовай, у адрозненне ад мужоў блізкіх і даверных адносін у іх не паўстала. Нэнсі Рэйган палічыла Раісу Максімаўну складанай у зносінах, па сведчанні савецкіх відавочцаў, Нэнсі Рэйган раздражняла веданне Раісай Максімаўнай гісторыі ЗША і архітэктуры Белага дома і з прычыны тая часта перабівала яе падчас экскурсіі па Беламу дому.

Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміна Рональда Рэйгана, Нэнсі з мужам пераехалі жыць у Каліфорнію. У 1989 годзе Нэнсі Рэйган заснавала дабрачынны фонд уласнага імя.

У 1994 годзе Рональду Рэйгану быў пастаўлены дыягназ — хвароба Альцгеймера, пасля гэтага Нэнсі Рэйган прысвяціла сябе догляду за мужам.

Пасля скону Рональда Рэйгана займаецца грамадскай работай, падтрымлівае даследаванні ў галіне ствалавых клетак для дапамогі хворым хваробай Альцгеймера.

У 2000 годзе ўзнагароджана вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Nancy Reagan // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/2016/03/07/us/nancy-reagan-a-stylish-and-influential-first-lady-dies-at-94.html
  4. http://www.nytimes.com/2016/03/07/us/nancy-reagan-a-stylish-and-influential-first-lady-dies-at-94.html Праверана 6 сакавіка 2016.
  5. http://www.tmz.com/2016/03/06/nancy-reagan-dead/ Праверана 6 сакавіка 2016.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  8. LIBRIS — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных