wd wp Пошук:

Нэлі Закс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Закс. Леані Нэлі Закс (1891, Берлін — 1970, Стакгольм) — паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1966).

У юнацтве захаплялася творчасцю Сельмы Лагерлёф, у 15-гадовым узросце пачала з ёй ліставанне, якое доўжылася амаль 35 гадоў. У 18-гадовым ўзросце пачала пісаць вершы, адзін з якіх ухваліў і надрукаваў Стэфан Цвэйг. Да 1938 года час ад часу яе паэзію публікалі ў перыёдыцы. У 1940 годзе, дзякуючы Сельме Лагерлёф, Нэлі Закс атрымала шведскую візу і з’ехала з Германіі. У Швецыі яна пачала пісаць зусім іншыя, нерамантычныя вершы пра лёс яўрэяў.

Зборнікі «Wohnungen des Todes» («Жытло смерці», 1946), «Sternverdunkelung» («Зорачнае зацьменне», 1949), «Und Niemand weiß weiter» («І ніхто не ведае, як быць далей», 1957), «Flucht und Verwandlung» («Уцёкі і ператварэнне», 1959) былі адзначаны крытыкай як выбітныя з’явы паэзіі. У 1960 годзе ў Германіі Закс прысудзілі прэмію Ганнэты фон Дростэ-Шульхоф, у 1965 — Прэмію Міра заходнегерманскай асацыяцыі кнігавыдаўцоў. У 1966 годзе, разам Шмуэлем Агнонам, атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «… за выбітныя лірычныя і драматычныя творы, з трапяткім натхненнем і сілай, якія перадаюць лёс Ізраіля і яго народа».

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя вершы Нэлі Закс перакладалі Лявон Баршчэўскі, Арцём Арашонак.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118604627 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Leonie (Nelly) Sachs — 1917.
  4. Norra begravningsplatsen: Berömdapersoner på s Праверана 18 снежня 2016.
  5. https://books.google.ca/books?id=ENbZAAAAIAAJ&q=%22Nelly+Sachs%22+begravningsplatsen&dq=%22Nelly+Sachs%22+begravningsplatsen&hl=en&sa=X&ved=0ahUKEwiv_sWgmNzWAhVj6YMKHfnlAYgQ6AEIKDAA
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя ў лене Стакгольм
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 снежня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Берліна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне