wd wp Пошук:

Нэа

Нэа (neo) — праект штучнай (планавай) міжнароднай мовы, створанай бельгійскім дыпламатам і лінгвістам Артура Алфандары. Нэа з’яўляецца апастэрыёрнай, аўтаномнай мовай і аб’ядноўвае ў сабе рысы эсперанта, іда, навіяля, акцыдэнталя, валапюка. Слоўнік і граматыка мовы набліжаны (у параўнанні з эсперанта і іда) да англійскай мовы.

Гісторыя

Упершыню праект мовы быў прапанаваны аўтарам у 1937 годзе, але не прыцягнуў шырокай увагі. У 1961 годзе у Брусэлі Алфандары выдаў сваю галоўную працу пад назвай «Cours pratique de Neo deuxieme langue». Праца ўтрымлівала: кароткую і поўную граматыку, навучальны курс з 44 лекцый, пераклады літаратурных твораў (паэзія і проза), арыгінальную нэа літаратуру, навуковыя і тэхнічныя тэксты, ідыёмы, дэталёвыя французска-нэа і нэа-французскі слоўнікі. Агульны аб’ём выдання 1304 старонкі і каля 60000 слоўнікавых артыкулаў. Ступень дэталізацыі праекта была непараўнальнай у гісторыі інтэрлінгвістыкі. Нэа прыцягнуў увагу рэдакцыі і чытачоў «International Language Review» (Далас, ЗША) спецыяльнага выдання прысвечанага штучным мовам. У 1962 годзе было створана таварыства прыхільнікаў праекта «Friends of Neo». Дзеля распаўсюджання мовы і забеспячэння адзінства ў працэсе яго развіцця была створана «Акадэмія нэа». У перыяд паміж 1961 і 1968 гадамі у Брусэлі пры ўдзеле Алфандары выдавалася перыядычнае выданне на мове нэа «Neo-bulten», былі апублікаваны французскі[1], англійскі[2] і нямецкі[3] падручнікі нэа. Але, актыўнай працы па распаўсюджанню мовы перашкодзілі цяжкая хвароба і стары ўзрост Артура Алфандары (на момант выдання сваёй асноўнай працы ў 1961 годзе яму было 72 гады). Пасля смерці Алфандары ў 1969 годзе Акадэмія і Сябры нэа спынілі сваё існаванне.

Граматыка

Алфавіт

Літара нэаГук нэаБеларускі гук
1aaа
2bbeб
3cceч
4ddeд
5eeэ
6ffeф
7ggeг
8hheх
9iiі
10jjeдж (jet)
11kkeк
12lelл
13memм
14nenн
15ooо
16ppeп
17qkuку (кв)
18rerк
19sesы
20tteт
21uuу
22vveв
23wweў
24xxeкс
25yyeй
26zzeз

Алфавіт нэа складаецца з 26 гукаў сучаснай лацінскай графікі. Падчас пісьма дапускаецца замена «q» — «kw», «x» — «ks». Для літары «с» таксама дапушчальнае чытанне як «ц». Усе літары чытаюцца так, як пішуцца. Невымаўляемыя гукі адсутнічаюць. Наступныя камбінацыі вымаўляюцца так, як у англійскай мове: «sh» — ш, «zh» — ж, «ts» — ц.

Націск

Артыкль

Назоўнікі

Прыметнікі

Прыслоўе

Прыслоўі ўтвараюцца, пры дапамозе канчатка -е.

Зноскі

  1. Arturo Alfandari, Méthode rapide de Neo (Brussel: Editions Brepols, 1965)
  2. Arturo Alfandari, Rapid Method of Neo (Brussel: Editions Brepols, 1966)
  3. Weferling Erich? Einführung in die internationale Welthilfssprache Neo (Braunshweig: Weferling, 1967)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міжнародныя дапаможныя мовы
Катэгорыя·Штучныя мовы