wd wp Пошук:

Нупедыя

Нупе́дыя (англ.: Nupedia) — праект сеціўнай энцыклапедыі на англійскай мове куды артыкулы пісаліся адмыслоўцамі, але не ахоўваліся аўтарскімі правамі. Яна была распачатая Джымі Вэйлзам, фінансавалася кампаніяй «Боміс». Галоўным рэдактарам выступіў Лэры Сэнджэр. Нупедыя праіснавала ад сакавіка 2000 да верасня 2003 г. і цяпер найбольш вядомая як папярэдніца Вікіпедыі. Нупедыю характарызаваў шматэтапны рэдакцыйны працэс, мэтай якога было стварэнне якасных артыкулаў, падобных да прафесійных энцыклапедый. Нупедыя мела мэтаю стварыць энцыклапедыю пры дапамозе ахвотнікаў-валанцёраў. Да спынення сваёй дзейнасці, Нупедыя змяшчала 25[1] артыкулаў, якія прайшлі праз рэдагаванне, 3 артыкулы, якія існавалі ў двух версіях рознай даўжыні, а 74 артыкулы былі незакончанымі.

Зноскі

  1. Chen Shun-Ling: Self-governing online communities in Web 2.0: privacy, anonymity and accountability in Wikipedia (PDF; 950 kB) Albany Law Journal. 5. May 2010. Архівавана 30 жніўня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя