wd wp Пошук:

Нуну Гансалвіш

Нуну Гансалвіш (парт.: Nuno Gonçalves) — партугальскі мастак XV стагоддзя, адзін з першых партугальскіх мастакоў. Яго асноўным і адзіным творам, які належыць яму з вялікай верагоднасцю, з’яўляецца поліпціх святога Вінцэнта. Поліпціх быў знойдзены ў 1880-я гады ў манастыры Сан-Вісэнтэ ле Фора і адлюстроўвае людзей (дваран, у тым ліку вядомых сучаснікаў Гансалвіша, духавенства і простых людзей) Партугаліі XV стагоддзя. Ні дата нараджэння, ні дата смерці Гансалвіша дакладна невядомыя. Ён працаваў паміж 1450 і 1490 гадамі. Адзіная крыніца, якая злучае яго з поліпціхам святога Вінцэнта - сачыненне Франсіску дэ Оланды, напісанае ў XVI стагоддзі, яно і прыпісвае Нуну вялікі твор мастацтва. Сцвярджаецца, акрамя таго, што бацька Гуга ван дэр Гуса працаваў над адной са створак разам з Гансалвішам, але пацверджанняў гэтаму няма. З моманту знаходкі поліпціха ў XIX стагоддзі не спыняюцца спрэчкі пра асобу аўтара і намаляваных на ім людзей. Часта лічыцца, што на трэцяй створцы намаляваны прынц Генрых Мараплавец, але нават гэты факт не мае дакументальнага пацвярджэння і часам ставіцца пад сумнеў. У рэгіянальным музеі Авейру захаваўся партрэт прынцэсы Жуаны, які таксама прыпісваецца Гансалвішу. Нуну Гансалвіш намаляваны, разам з іншымі гістарычнымі асобамі, на помніку першаадкрывальнікам у Белене каля Лісабона.

Поліпціх святога Вінцэнта

Зноскі

  1. The Fine Art Archive Праверана 27 жніўня 2021.
  2. RKDartists Праверана 27 жніўня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1425 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Партугаліі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы