wd wp Пошук:

Норма Алеандра

Но́рма Алеа́ндра-Рабле́да (Буэнас-Айрэс, 2 мая 1936) (ісп.: Norma Aleandro) — аргенцінская актрыса, рэжысёр кіно і тэатра, сцэнарыст.

Біяграфія

З сям’і акцёраў тэатра і кіно. Пачала выступаць на сцэне разам з бацькамі ва ўзросце 9 гадоў. Гуляла ў п’есах Эўрыпіда, Мальера, Лопэ дэ Вэгі, Сервантэса, Цірса дэ Маліна, О’Ніла, Брэхта, Артура Мілера, Тэнесі Уільямса, Жана Ануя, Марыа Варгас Льёса. Выступала на радыё. У кіно дэбютавала ў 1952, адыграла больш чым у 50 фільмах. Актыўна працавала і працуе на тэлебачанні. У 1976—1981 жыла ва Уругваі і Іспаніі, здымалася ў іспанскіх кінарэжысёраў, пазней працавала ў Галівудзе.

Выступае таксама як паэт, драматург і сцэнарыст.

Сястра — актрыса Марыя Ванер, сын — акцёр Оскар Ферыньё.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130224219 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Norma Aleandro // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Актрысы Аргенціны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных