wd wp Пошук:

Норман Роберт Погсан

Норман Роберт Погсан (англ.: Norman Robert Pogson, 23 мая 1829, Нотынгем23 чэрвеня 1891) — англійскі астраном.

Біяграфія

Ва ўзросце 18 гадоў вылічыў арбіты двух камет. З 1850 да 1851 год працаваў у абсерваторыі Бішапа. У 1851 годзе стаў навуковым супрацоўнікам абсерваторыі Радкліф у Оксфардзе. У 1860 годзе пераехаў у Мадрас (Індыя), дзе заняў пасаду дзяржаўнага астранома. У Мадраскай абсерваторыі выдаў каталог 11 015 зорак. Таксама адкрыў там пяць астэроідаў і шэсць пераменных зорак. У 1868 і 1871 гадах Погсан удзельнічаў у індыйскіх экспедыцыях па назіранні сонечнага зацьмення.

Усяго за кар’еру Погсан адкрыў восем астэроідаў і 21 пераменную зорку. Ён узначальваў Мадраскую абсерваторыю на працягу 30 гадоў, да сваёй смерці. У яго гонар названы астэроід (1830) Погсан і кратар Погсан на Месяцы.

Зноскі

  1. 1 2 N. R. Pogson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Brozović D., Ladan T. Norman Robert Pogson // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Norman Robert Pogson // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1829 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Чэнаі
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нотынгеме
Катэгорыя·Першаадкрывальнікі астэроідаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Астраномы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Астраномы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая