wd wp Пошук:

Новы урбанізм

Якрыбарг у Швецыі, прыклад новага урбанізму.

Новы урбанізм (англ.: New Urbanism) — рух у гарадскім праектаванні, скіраваны на адраджэнне кампактных «пешаходных» гарадоў і раёнаў і адмову ад фармату прыгарадаў. Рух узнік у 1980-х гадах у ЗША, першым прыкладам стаў невялікі горад Сісайд у Фларыдзе.

Насуперак канцэпцыі выключна жылога прыгарада, адкуль насельнікі выбіраюцца на працу аўтамабілямі, новы урбанізм імкнецца збіраць у рамках аднага раёна жытло розных тыпаў, офісы і крамы, арганізуючы іх у паселішча традыцыйнай планіроўкі з ясна вылучаным цэнтрам. Сярод транспартных сродкаў асобная ўвага надаецца цягнікам[1]. Для новага урбанізму характэрная таксама арыентацыя на тыповую для краіны і мясцовасці архітэктуру.

Вядомыя ўзоры

Еўропа

Амерыка

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.newurbanism.org/newurbanism/principles.html
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гарадское праектаванне