Новапагосцкі вялікі камень — валун, размешчаны за 1,5 км на ўсход ад вёскі, на поўнач ад дарогі на Стары Пагост на вышыні 157,5 м над узроўнем мора. За 17 км на паўднёвы захад ад Мёраў.
Прынесены 18–20 тыс. гадоў таму ледавіком са Скандынавіі. Цёмна–шэры дробназярністы пігматыт, паласаты, з вялікай колькасцю жылкаў ружовага палявога шпату таўшчынёй 0,5–2 см. Даўжыня 3,3 м, шырыня 2,8 м, вышыня 2,2 м, абвод 9,55 м, аб’ём 11,2 м³, вага 29,6 т. Прасападобны.