wd wp Пошук:

Новазеландскі долар

Новазеландскі долар (англ.: New Zealand dollar, код ISO 4217 — NZD) — афіцыйная валюта Новай Зеландыі, залежных ад яе тэрыторый: Ніуэ, Такелау і астравоў Кука, антарктычнай тэрыторыі Роса, на якую Новая Зеландыя прэтэндуе, і брытанскай калоніі Піткэрн. Долар дзеліцца на 100 цэнтаў.

Долар быў уведзены ў абарачэнне 10 чэрвеня 1967 года, замяніўшы новазеландскі фунт. Звычайна скарачаецца да «$», але для адрознення ад іншых доларавых валют ужываецца і «NZ$» ці мянушка «ківі». З 1999 года для вырабу валюты выкарыстоўваецца не папера, а шматслойны пластык.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Грошы Астравоў Кука
Катэгорыя·Долар
Катэгорыя·Грошы Такелау
Катэгорыя·Грошы Новай Зеландыі
Катэгорыя·Грошы Астравоў Піткэрн
Катэгорыя·Калектыўныя і саюзныя грашовыя адзінкі
Катэгорыя·Грошы Ніуэ
Катэгорыя·Валюты Акіяніі