Новаваранцоўскі раён[1] (укр.: Нововоронцовський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Херсонскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Новаваранцоўка[1] (укр.: Нововоронцовка).
Утвораны ў 1935 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 22089 чалавек, плошча — 1000 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 12 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 18 сёлаў.