Неса Дэвіл (англ.: Nessa Devil; нар. 9 снежня 1988, Острава, Чэхаславакія) — чэшская порнаактрыса. Сапраўднае імя — Ні́кала І́раскава (чэшск.: Nikola Jirásková).
Неса Дэвіл — чэшская порнаактрыса. Упершыню яна з’явілася на экране ў кастынгах П’ера Вудмана, неўзабаве пасля гэтага падпісаўшы свой першы прафесійны кантракт з «Woodman Entertainment» (2007)[1][2]. Вядомасць акторцы прынесла роля ў фільме «Drunk Sex Orgy», які атрымаў высокія адзнакі на конкурсе AVN Awards. Аргенцінская прэса лічыць Несу адной з самых яркіх зорак сучаснага порна[3][4].