wd wp Пошук:

Нектарніцы

Нектарніцы, нектарніцавыя, нектаркі (Nectariniidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб’інападобных.

Выдзяляецца 16 родаў, 139 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Афрыцы. Жывуць у лясах, садах, зарасніках кустоў, гарах. Робяць сезонныя міграцыі, звязаныя з масавым цвіценнем раслін, удзельнічаюць у іх апыленні.

Даўжыня да 25 см, маса да 20 г. Дзюба доўгая, тонкая, часта выгнутая, краі наддзюб’я злёгку зазубраныя. Афарбоўка самцоў яркая, з металічным адлівам, самак — зеленавата-шэрая. У некаторых відаў самцы і самкі афарбаваны аднолькава, у цьмяныя колеры. Кормяцца насякомымі, павукамі, пладамі, нектарам кветак (адсюль назва).

Класіфікацыя

У сямействе нектарніц 16 родаў з 139 відамі[1]:

Зноскі

  1. Сямейства Nectariniidae Архівавана 15 красавіка 2013. у Спісе птушак свету Міжнароднага саюза арнітолагаў (IOC World Bird List version 3.2)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вераб’інападобныя