Незаменныя амінакіслоты — неабходныя амінакіслоты, якія не могуць быць сінтэзаваны ў тым ці іншым арганізме, у прыватнасці, у арганізме чалавека. Таму іх паступленне ў арганізм з ежай неабходна.
Незаменнымі для дарослага здаровага чалавека з’яўляюцца 8 амінакіслот: валін, ізалейцын, лейцын, лізін, метыянін, трэанін, трыптафан і фенілаланін; таксама часта да незаменных адносяць гістыдын[1][2]. Аргінін і гістыдын з’яўляюцца незаменнымі амінакіслотамі для дзяцей.