Наўгародкіўскі раён[1] (укр.: Новгородківський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіраваградскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Наўгародка[1] (укр.: Новгородка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 15607 чалавек, плошча — 997 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 10 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 26 сёлаў.