wd wp Пошук:

Нацыянальны ўніверсітэт Сан-Маркас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сан-Маркас.

Нацыянальны універсітэт Сан-Маркас ((ісп.: Universidad Nacional Mayor de San Marcos, UNMSM) — дзяржаўны ўніверсітэт у горадзе Ліма, Перу, найстарэйшы ва ўсёй Амерыцы[2]. Заснаваны 12 мая 1551 года дэкрэтам іспанскага караля Карласа I на базе манастырскай школы Дамініканскага ордэна, якая насіла імя св. Марка.

Сталічны універсітэт Лімы лічыцца самай прэстыжнай і паважанай вышэйшай навучальнай установай у Перу і з’яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам краіны. Ва ўніверсітэце вучыліся многія ўплывовыя перуанскія і лацінаамерыканскія мысляры, навукоўцы, палітыкі і пісьменнікі. Гістарычна ўніверсітэт таксама атрымаў вядомасць як цэнтр студэнцкай актыўнасці.

Ва ўніверсітэце функцыянуюць 20 факультэтаў і 58 кафедраў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку студэнтаў і аспірантаў. Большасць факультэтаў і даследчых інстытутаў размешчаны ва ўніверсітэцкім гарадку - вялікім кампусе на заходняй ўскраіне Лімы. Ва ўніверсітэце вучацца каля 40 тыс. студэнтаў і 4 тыс. аспірантаў.

Пры ўніверсітэце дзейнічаюць шэраг дзяржаўных устаноў (такіх, як «Культурны цэнтр Сан-Маркас» і «Музей натуральнай гісторыі»), а таксама (з 1924) футбольны клуб «Універсітарыа».

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Revista universitaria “San Marcos al Día” nº 165: “457º Aniversario de la UNMSM”, artículo La Decana de América celebra 457 años de fundación, pág. 5.
  2. «Foundation of the University of Lima». National University of San Marcos. Accessed August 22, 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Перу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1551 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта