wd wp Пошук:

Нацыянальны парк Камода

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Камода.

Нацыянальны парк Камода (індан.: Taman Nasional Komodo) — прыродны нацыянальны парк у Інданезіі, створаны ў 1980 г. для аховы камодскага варана і іншых рэдкіх дзікіх жывёл. Уключае астравы Камода, Падар, Рынча і іншыя шматлікія малыя астравы паміж астравамі Флорэс і Сумбава. Агульная плошча — 219 322 га.

Геаграфія

Выгляд з космасу

Нацыянальны парк Камода месціцца на некалькіх астравах Малога Зондскага архіпелага і таксама ўключае навакольную марскую прастору. Найбуйнейшыя астравы — Камода, Падар, Рынча, Гілі-Матанг. Часткова населены толькі Камода і Рынча. Усе астравы маюць вулканічнае паходжанне, характарызуюцца ўзвышшамі. Найвышэйшая гара Араб (823 м) знаходзіцца на востраве Камода.

Клімат трапічны. Вільготны сезон працягваецца са снежня да пачатку красавіка. У студзені сярэдняя колькасць ападкаў набліжаецца да 278 мм. Астатні перыяд засушлівы. Сярэдняя гадавая тэмпература 30°C — 32°C.

Прырода

Флора нацыянальнага парка Камода тыповая саванная. Доўгі засушлівы сезон спрыяў развіццю ксерафітаў. Найбольш вядомы жыхар астравоў — камодскі варан. Нацыянальны парк насяляе прыкладна 5700 гэтых жывёл. Іншыя наземныя жывёлы — дзікія буйвалы, алені, макакі, кажаны, коні, дзікі, цыветы, шматлікія птушкі. Марскую прастору нацыянальнага парка Камода насяляюць прыкладна 1000 відаў розных марскіх жывёл, у тым ліку рэдкія каралы, акулы, скаты, марскія чарапахі і г. д.

Галерэя

Гл. таксама

Спасылкі

Komodo National Park даведнік на сайце Wikivoyage

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Інданезіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Інданезіі