Рымскі музей сучаснага мастацтва (італ.: MACRO / Museo di Arte Contemporanea di Roma) — муніцыпальны музей сучаснага мастацтва ў Рыме.
У 1990-х гадах італьянцы ўсвядомілі, што Рым — сталіца адзінай еўрапейскай краіны, у якой няма дзяржаўнага музея сучаснага мастацтва[2]. Вырашылі выбудаваць цэлых два музея — нацыянальны (MAXXI) і муніцыпальны (MACRO)[2]. Першым у верасні 1999 года, пасля рэканструкцыі памяшканняў, было адкрыта 6 залаў музея MACRO. Афіцыйнае адкрыццё музея адбылося 11 кастрычніка 2002 года.
Муніцыпальны музей MACRO (Museo d’Arte Contemporanea di Roma) стварылі ў карпусах старой піваварнай фабрыкі Peroni непадалёк ад Брамы Пія[2].
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рымскі музей сучаснага мастацтва
Афіцыйны сайт музея MACRO Архівавана 10 снежня 2014.
MACRO музей сучаснага мастацтва Архівавана 17 снежня 2011. на Architecture News Plus Архівавана 23 ліпеня 2010.