wd wp Пошук:

Нацыянальны банк Грузіі

Нацыянальны банк Грузіі (груз. საქართველოს ეროვნული ბანკი) — цэнтральны банк Грузіі, асаблівы цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання, юрыдычны статус, задачы, функцыі, паўнамоцтвы і прынцыпы арганізацыі якога вызначаюцца Канстытуцыяй Грузіі.

Гісторыя

Нацыянальны банк Грузіі быў заснаваны ў 1919 годзе, а ў 1991 годзе пасля распаду СССР ён пачаў працаваць як незалежная ўстанова. Згодна пастановы Вярхоўнага Савета Грузіі быў створаны Нацыянальны банк Грузіі[1].

Афіцыйна незалежны нацбанк быў заснаваны ў жніўні 1991 года на падставе прынятага Закона «Аб Нацыянальным банку Грузінскай Рэспублікі». У той самы час быў прыняты і Закон «Ад грашова-крэдытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Грузія», які вызначыў асноўныя кірункі дзейнасці Цэнтральнага банка краіны ў манэтарнай палітыцы.

Цяперашні статус Нацбанка вызначаецца Канстытуцыяй Грузіі. Згодна 95-га артыкула Канстытуцыі, Нацбанк незалежны ў сваёй дзейнасці. Правы і абавязкі Нацбанка, яго дзейнасць і гарантыі незалежнасці вызначаюцца Законам «Аб Нацыянальным банку», прынятым Парламентам Грузіі 23 чэрвеня 1995 года[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bankir.ru: Нацыянальны банк Грузіі: мінулае, сучаснае, будучыня Архівавана 25 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Цэнтральныя банкі