Нацыяна́льна-дэмакраты́чная па́ртыя белару́саў — правая палітычная партыя Беларусі. Лідарам партыі быў Віктар Іванавіч Навуменка. Кіруючы орган — Вышэйшая рада.
Нацыянальнае адраджэнне беларускага народа; дасягненне беларускай нацыяй і дзяржавай узроўню перадавых нацый і дзяржаў свету; усталяванне ў Беларусі прынцыпаў дэмакратыі.[1]
Устаноўчы з’езд партыі адбыўся 23 чэрвеня 1990 года[2]. 25 чэрвеня 1991 года партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларускай ССР, стаўшы першай палітычнай партыяй зарэгістраванай у Беларусі[3].
Дата рэгістрацыі — 25 жніўня 1995 года.
Партыя спыніла сваю дзейнасць.