wd wp Пошук:

Нацысцкае прывітанне

Гітлер, падняўшы руку і выпрастаўшы далонь, вітае штурмавікоў.

Нацысцкае прывітанне складалася з ўзняцця правай рукі пад вуглом прыкладна ў 45 градусаў з прамой далонню і воклічам «Heil Hitler!»«Няхай жыве Гітлер!», «Слава Гітлеру!». Пры прывітанні самога фюрэра, ён звычайна ў трэцяй асобе не называўся, а гаварылася «Heil, mein Führer!» Прывітанне было прынята ў дзяржаўных установах, НСДАП, СС, але таксама шырока выкарыстоўвалася і неафіцыйна.[1]

Згодна з нацысцкім ідэолягам, ўзняцце рукі і ўсклік Heil! было прынята ў старажытных германцаў пры абранні каралёў. Як афіцыйная назва часта выкарыстоўваўся тэрмін «нямецкае прывітанне».[2]

Нацысцкае прывітанне ўжываецца неанацыстамі ў гістарычным або змененым абліччы; як замена для Heil Hitler многімі ультраправымi выкарыстоўваецца літараспалучэнняў hh альбо лічбы 14/88.

Нацысцкае прывітанне часта блытаюць з «рымскім салютам» — прывітальным жэстам iтальянскiх фашыстаў, пазней запазычаным нацыянал-сацыялістамі. Аднак у фашыстаў рука ідзе ад сэрца, у той час як у нацысцкім прывітанні яна ідзе адразу ўверх.[3][4]

У Трэцiм Рэйху

Італьянскі дыктатар Беніта Мусаліні быў кумірам Адольфа Гітлера. Калі апошні прыйшоў да ўлады ў Германіі, то вельмі многае запазычыў у Iталiі. Быў скапіяваны жэст прывітання, але з пэўнымі адрозненнямі.

23 ліпеня 1944, праз тры дні пасля спробы перавароту, у якой удзельнічала шмат вайскоўцаў, нацысцкае прывітанне стала абавязковым у армii. Да гэтага яно было факультатыўным, і большасць ваенных выкарыстоўвала стандартнае воінскае прывітанне, ужываючы гітлераўскае прывітанне толькі ў адказ на такое ж зварот з боку чыноў партыі ці СС.

Пасля Другой сусветнай вайны

Пасля Другой сусветнай ў большасцi краінах нацысцкае прывітанне і воклічы Heil Hitler! былі забароненыя. У Германіі, згодна з § 86а дзеючага крэмiнальнага кодэкса, выкарыстанне дадзенага прывітання караецца. У Аўстрыі дзейнічае аналагічны закон. У Расіі ў 2012 годзе разглядаўся законапраект аб увядзенні штрафаў за нацысцкі прывітанне ці за прывітанне[5]

Зноскі

  1. Evans, 2005, p. 184–185
  2. Гiсторыя паходжання нацысцкага прывiтання
  3. Boime, 1993, p. 46
  4. Winkler, 2009, p. 40, 51
  5. http://izvestia.ru/news/539651

Лiтаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жэсты
Катэгорыя·Фашызм
Катэгорыя·Неафашызм