wd wp Пошук:

Наталля Дзмітрыеўна Каламіец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каламіец. Наталля Дзмітрыеўна Каламіец (нар. 2 снежня 1953, г. Балей, Чыцінская вобласць, Расія) — беларускі ўрач-вірусолаг. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1997).

Біяграфія

Скончыла Першы Маскоўскі медыцынскі інстытут імя І. М. Сечанава (кваліфікацыя «Урач-гігіеніст, эпідэміёлаг», 1977), Інстытут вірусалогіі імя Д. І. Іваноўскага (аспірантура, 1981).

Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (1981—1994, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі), Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры па экспертнай ацэнцы бяспекі і якасці прадуктаў харчавання (1994—2002, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі (2003), Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (2003—2004, намеснік галоўнага ўрача), Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 2005, загадчык кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі).

Навуковыя інтарэсы: экспрэс-метады вызначэння патагенаў інфекцыйнай прыроды ў клінічным матэрыяле і харчовых прадуктах; аналіз мікрабіялагічных рызыкаў у навакольным асяроддзі; маніторынг ксенабіётыкаў, генетычна мадыфікаваных крыніц, харчовых дабавак і араматызатараў у харчовых прадуктах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Медаль Францыска Скарыны (2001).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыцінскай вобласці
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»