wd wp Пошук:

Наталля Андрэеўна Зайцава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зайцава. Наталля Андрэеўна Зайцава (нар. 13 снежня 1954, Ліда Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыла Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя К. Маркса, настаўнік англійскай мовы.

Працавала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 11 г. Ліды, сакратаром камітэта камсамола Лідскага індустрыяльнага тэхнікума, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 7, дырэктарам сярэдняй школы — гімназіі № 7. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 горада Ліды» (1997—2018).

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеянню з грамадскімі аб’яднаннямі.

Узнагароды

Занесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Прызнана лепшым кіраўніком у сферы адукацыі Гродзенскай вобласці за 2006 год. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР»[2].

Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна[3].

Зноскі

  1. Зайцева Наталья Андреевна(недаступная спасылка)
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
  3. Почетные граждане Архівавана 9 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Лідскага раёна
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня