wd wp Пошук:

Насустрач

«Насу́страч» — кніга публіцыстычных артыкулаў Сяргея Законнікава, беларускага паэта, журналіста і грамадскага дзеяча.

Тэма і асноўная ідэя

У аснову зборніка нарысаў і эсэ пакладзены роздумы аўтара над айчыннай гісторыяй і рэаліямі сучаснага жыцця, якія публікаваліся ў перыядычным друку, выклікалі вялікую пошту, станоўчую ацэнку чытачоў.

Выкарыстоўваючы багаты фактычны матэрыял, аўтар асэнсоўвае важныя праблемы беларускага жыцця, прапагандуе станоўчы вопыт развіцця дэмакратычных еўрапейскіх дзяржаў, дзе яму даводзілася быць.

Кніга мае асветніцкую мэту — спрыяць нацыянальнаму яднанню, павышэнню агульнай і палітычнай культуры, грамадзянскай салідарнасці і актыўнасці насельніцтва Беларусі.

Кампазіцыя

Прадмову да кнігі напісаў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзім Гарэцкі.

Змест зборніка складаецца з трох частак:

Першая частка аб’ядноўвае некалькі артыкулаў, напісаных у 1996—2007 гг., яны публікаваліся ў «Абажуры», «Народнай волі», «Свабодных новостях плюс».

Другая частка змяшчае два артыкулы, прысвечаныя асобе і творчасці беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Абадва былі апублікаваны ў газеце «Народная воля».

Трэцяя частка змяшчае шмат артыкулаў і эсэ, пераважная большасць з каторых публікавалася ў аўтарскай рубрыцы С. Законнікава «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс».

Выдавецкія звесткі

Першае выданне кнігі адбылося ў Мінску ў 2008 годзе, выдавец — Зміцер Колас. Кніга аднесена да катэгорыі мастацкай літаратуры. Наклад — 1 тыс. асобнікаў.

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Літаратурныя творы на беларускай мове
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі 2008 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларуская літаратура XXI стагоддзя