wd wp Пошук:

Дэпартацыі ў СССР

Дэпартацыі ў СССР — прымусовыя перасяленні асоб з адной часцы Савецкага саюза ў другую ў связі з іх палітычнымі альбо рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальным паходжаннем. Дэпартацыі, якія праводзіла савецкая ўлада ў 1920—1950-х гг., прызнаны формай рэпрэсій[1].

Асноўная мэта дэпартацый была вынішчыць у грамадстве ўсе магчымыя праяўленні нязгоды з урадавай палітыкай і ўнушыць страх перад пакараннем. Пабочнай мэтай было развіцце адсталых рэгіенаў СССР з дапамогай таннай рабочай сілы.

Асноўная колькасць дэпартацый прыйшлася на 1930-40-я гг. У 1950-60-х гг. многіх перасяленцаў поўнасцю ці часткова рэабілітавалі і дазволіл ім вярнуцца на радзіму. Урады большасці дзяржаў-спадкаемцаў СССР прызнаюць дэпартацыі сталінскага ўрада незаконнымі і прадастаўляюць ільготы і кампенсацыі былым перасяленцам як ахвярам палітычных рэпрэсій.

Палітычныя дэпартацыі

З мая 1922 па студзень 1923 г. згодна сакрэтным загадам У. І. Леніна[2] былі высланы за мяжу шматлікія прадстаўнікі рускай і ўкраінскай інтэлігенцыі: прафесура вну, навукоўцы, пісьменнікі, аграномы, урачы і іншыя спецыялісты і нават асобныя студэнты.

Сярод высланных — вядомыя філосафы Бярдзяеў і Сарокін. Асноўная прычына выгнання — поўная ці частковая нязгода з палітыкай савецкай улады пры няўдзеле ў адкрытай ўзброенай барацьбе. У пачатку існавання савецкага ладу сярод асобных лідараў краіны панавала думка, што праз пэўны час ўсе сусветнае грамадства ўбачыць перавагу сацыялізму над капіталізмам і будзе масавы прыток жадаючых пераехаць у СССР. Таму кіруючыя колы Савецкага саюза ня толькі не перашкаджалі дабраахвотнай эміграцыі, але і лічылі пакараннем пажыццевую высылку з краіны Саветаў.

З 1923 г. гэта практыка перастала носіць масавы характар. Але на працягу ўсей гісторыі СССР да перыяда Галоснасці (1988 г.) шырока практыкавалася высылка «палітычна недабранадзейных» асоб у правінцыяльныя часткі Савецкага саюза. Некаторых былых вязняў канцлагероў часоў сталінскіх рэпрэсій адпраўлялі ў «вечную высылку» ў паўдневыя правінцыі Казахстана[3].

А. Салжаніцын у сваім аўтабіяграфічным творы «Архіпелаг ГУЛАГ» (том 5) успамінае некаторыя дэталі жыцця і побыту ў спецпасяленнях Казахстана: былыя рэпрэсаваныя атрымалі некаторыя грошы ад дзяржавы пасля зняволення і маглі здымаць жылы пакой, мелі права ўдзельнічаць у выбарах (гэта было ня столькі права сколькі абавязак савецкага грамадзяніна), выкладаць у школе, займаць матэрыяльна адказныя пасады; але пры гэтым мясцовае начальства нярэдка прымушала працаваць зверхурочна за тыя ж грошы альбо пазычала грошы ў сваіх супрацоўнікаў і ня вяртала пазыку.

Парушэнне ўмоў высылкі пры савецкай уладзе каралася смерцю ці лагерным зняволеннем.

Рэлігійныя дэпартацыі

У асноўным, дэпартацыі рэлігійных груп было звязана з нацыянальным паходжаннем прадстаўнікоў той ці іншай рэлігіі. Напрыклад, сярод недабранадзейных асоб польскага, літоўскага, латышскага ці эстонскага паходжання дэпартаваных у Сібір у 1939—1940 гг. былі сем’і некаторых каталіцкіх і пратэстанцкіх святароў.

У 1948-51 гг. прайшла хваля новых дэпартацый «недабранадзейных» асоб у заходняй частцы СССР. Да такіх, у прыватнасці адносілі шэраг адносна невялікіх рэлігійных груп. Асноўная праблема канфлікту савецкай улады з рэлігійнымі меньшасцямі была звязана ня столькі з палітыкай ваяўнічага атэізму сколькі з няўдзелам такіх вернікаў у актыўным грамадскім жыцці. Напрыклад, многія прадстаўнікі рэлігійных меньшасцяў адмаўляліся ад ваеннай службы, удзелу ў выбарах, збору грашэй на палітычныя праекты дзяржавы (дапамога кампартыі Чылі ці партызанам Анголы) ці наведваць танцклубы, тэатры і канцэрты. Дзяржава, якая імкнулася кантраляваць грамадства, ня была гатова мірыцца з нейтралітэтам яе асобных грамадзян, а павялічэнне колькасці такіх «недабранадзейных» разглядала як пагрозу савецкаму ладу. У пачатку 1952 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР, рэспубліканскія партыйныя кіраўнікі Беларусі, Украіны, Малдовы і Прыбалтыцы, і МДБ СССР падрыхтавалі шэраг дакументаў па высылцы ў Сібір сямей наступных рэлігійных груп: Сведкаў Іеговы, адвентыстаў-рэфармістаў, інакенцьеўцаў, сапраўдна-праваслаўных хрысціян[4].

Некалькі тысяч прадстаўнікоў гэтых рэлігійных накірункаў былі высланы ў Сібір падчас аперацыі «Поўнач» і іншых дэпартацыйных мерапрыемств 1952 г. У сярэдзіне 1950 -х гг. многіх з гэтых перасяленцаў перавялі ў высылку ў Казахстан. У сярэдзіне 1960-х гг. ім дазволілі вярнуцца на радзіму, але канфіскаваная маемасць ім не вярталася.

У некаторых невялікіх паселках Заходняй Сібіры яшчэ існуюць і дзейнічаюць буйныя абшчыны такіх перасяленцаў.

Асноўны артыкул: Аперацыя «Поўнач» Дэпартацыі народаў

Першыя нацыянальныя перасяленні пачаліся яшчэ да з’яўлення Савецкага саюза. У 1920 г. савецкая ўлада пачала ліквідацыю казацкіх пасяленняў Церскай вобласці, якая працягнулася да 1925 г[5]. Перасяленцаў адправілі ў іншыя раены Паўночнага Каўказа, Данбас і паўночныя рэгіены СССР.

У 1921 г. рускае насельніцтва Сямірэчча ўлады таксама прымусілі пакінуць свае дамы і пераехаць у іншыя часткі будучага СССР[5][6].

Асноўная хваля нацыянальных дэпартацый прыйшлася на 1930-1940-я гг. Сумарная колькасць ахвяр прымусовых перасяленняў складае больш за мільен чалавек. Як і ў большасці іншых выпадкаў дэпартацый, перасяленцаў перавозілі ў кепскіх ўмовах пад дужым ваенна-міліцэйскім канвоем, большая частка рухомай і нерухомай маемасці канфіскоўвалася на карысць дзяржавы, на новых месцах жыхарства ўмовы жыцця, а часам і клімат былі неспрыяльнымі для перасяленцаў. Некаторыя перасяленцы сталі ахвярамі масавых дэпартацый літаральна: тых, хто аказваў супраціўленне ўладам забівалі, як небяспечных злачынцаў, немаўляты, дзеці, старыя і людзі з кепскім здароўем хутка паміралі пры транспартыроўцы ці на новым месцы, альбо набывалі інваліднасць.

Пералік дэпартаваных народаў СССР

Фіны, латышы, літоўцы і эстонцы: дэпартаваны з Ленінграда ў сярэдзіне 1930-х гг. Новыя хвалі фінскіх дэпартацый прайшлі ў 1942 і 1947-48 гг.

Карэйцы: у верасні 1937 г. пераселены з Дальняга Усходу ў Казахстан і Ўзбекістан [7].

Паволжскія немцы: дэпартаваны ў Сібір, Казахстан і на Алтай пасля ліквідацыі нямецкай аўтаноміі ў жніўні 1941 г. Падчас ВАВ рэпрэсіям і дэпартацыям падвяргаліся ня толькі фіны і немцы, але і венгры, румыны і балгары па прычыне удзелу адпаведных краін у Гітлераўскай кааліцыі.

Карачаеўцы: пераселены ў Казахстан і Кіргізстан 2 лістапада 1943 г. па абвінавачванню ў супрацоўніцтве з нацыстамі падчас нямецкай акупацыі Карачаеўскай АВ.

У пачатку 1944 г. па тым жа абвінавачанням перасяляюць калмыкаў у Сібір і на Алтай.

23 лютага — 9 сакавіка 1944 г. адбылося перасяленне чэчэнцаў і інгушэй ў Казахстан і Кіргізстан у сувязі з абвінавачваннямі народаў у калабарацыянізме з акупантамі [8].

8 і 9 сакавіка 1944 г. НКУС ажыццявіла дэпартацыю балкарцаў.

Вясной — летам 1944 г. туркі, курды, хемшылы (хемшыны) і азербайджанцы Грузіі дэпартаваны ў спецпасяленні правінцыяльных раенаў рэспублікі.

Азербайджанцы Арменіі: пераселены ў Азербайджан за некалькі этапаў у 1948-53 гг. [9].

У 1939-40 гг. армія і НКУС правялі масавую дэпартацыю палякаў Украіны і Беларусі ў СІбір. Гэтыя акцыі праводзіліся паралельна масавым расстрэлам польскіх ваеннапалонных і паліцэйскіх у Курапатах пад Мінскам і Катыні.

Аналагічныя акцыі праводзіліся супраць карэннага насельніцтва рэспублік Прыбалтыцы ў 1941 і 1949 гг.

Сярод іншых дэпартацый — высяленне пантыйскіх грэкаў і крымскіх татар, а таксама «абмен» 800 тыс. палякаў Украіны на 500 тыс. украінцаў з Польшчы[10].

Дэпартацыя заможных сялян

Пасля ліквідацыі пасяленняў заможных сялян (кулакоў) і казакоў на поўдні СССР у 1920-х гг. хваля масавых раскулачанняў спынілася да пачатку 1930-х гг. Падчас працэсу калектывізацыі 1930-33 гг. у розных рэгіенах еўрапейскай частцы Савецкага саюза прайшла новая хваля перасялення заможных сялян у Сібір і паўночныя рэгіены Саюза. Гэтая хваля прыпынілася падчас сялянскіх хваляванняў 1933 г. супраць прымусовай калектывізацыі і пачала ізноў набіраць сілу ў сярэдзіне 1930-х гг. Новы этап дэпартацыі заможных сялян пачаўся ў 1939 г. пасля ўваходу ў СССР Заходняй Украіны, Заходняй Беларусі, а потым таксама Малдовы і краін Прыбалтыцы. Гэты працэс спыніўся падчас Вялікай Айчыннай вайны ізноў набраў абароты ў канцы 1940-х гг. і завяршыўся ў пачатку 1950-х гг.

Нярэдка аперацыі па раскулачванню і дэпартацыі сялян праводзіліся з асобай жорсткасцю. Украінскі гісторык Алег Голько ў сваей кнізе «Сведкі Іеговы. Сібірскі маршрут» успамінае свой уласны дзіцячы вопыт такіх дэпартацый. Яго хутар акружылі салдаты і, калі ен паспрабаваў схавацца ад ніх у хмызняку, адзін з гэтых салдат падчапіў яго штыком і выцягнуў адтуль.

Былі выпадкі, калі раскулачванню і дэпартацыі падвяргаліся сялянскія сем’і сярэднякоў і нават беднякоў па прычыне адсутнасці ў той ці іншай весцы кулакоў, што шкодзіла «нарыхтовачным планам» карных структур[11].

Раскулачванне і дэпартацыі заможных сялян актыўна апісаны з розных пунктаў гледжання ў савецкай літаратуры. Прыкладамі з’яўляюцца «Знак бяды» В. Быкава і «Паднятая цаліна» М. Шолахава.

Разлік дзяржавы на пад’ем эканомікі адсталых рэгіенаў рукамі працавітых перасяленцаў спраўдзіўся ў пэўнай ступені: рукамі былых кулакоў былі пабудаваны многія стратэгічныя індустрыяльныя аб’екты, распрацаваны цалінныя землі Сібіры. Калі ў 1950—1960-х гг. раскулачаным сялянам пачалі дазволяць вярнуцца на радзіму, не ўсе зрабілі гэта, бо некаторыя ўжо абжыліся на новым месцы.

Прымусовая эвакуацыя насельніцтва ў надзвычайных абставінах у СССР

Немагчыма правесці поўную аналогію паміж эвакуацыяй і дэпартацыяй насельніцтва. Эвакуацыя ніколі ня была формай палітычных рэпрэсій і праводзіцца ў абставінах, якія прымушаюць дзяржаўныя ўлады ісці на такі крок. Аднак, у гісторыі СССР было некалькі выпадкаў, калі эвакуацыя прыносіла насельніцтву такую ж шкоду, як і дэпартацыя.

Пісьменнік Віктар Сувораў узгадвае, што напярэдадні пачатку Вялікай Айчыннай вайны з 13 па 20 чэрвеня 1941 г. жыхары некаторых прыгранічных пасяленняў былі адселены далей ад дзяржаўнай мяжы[12]. Дэталі гэтай эвакуацыі малавядомы, але хутчэй за ўсе дзяржава не клапацілася аб кампенсацыі маемасці, якую страцілі перасяленцы, аб камфортных умовах транспартыроўкі, аб належным размяшчэнні перасяленцаў на новым месцы. Да таго ж, вайна яшчэ не пачалася, і немагчыма адназначна казаць, што ўрад Сталіна быў вымушаны распачаць эвакуацыю прыгранічнага насельніцтва СССР.

Яшчэ адзін прыклад такой эвакуацыі — адсяленне людзей з чарнобыльскай зоны ў маі 1986 г. Людзі не атрымалі практычна ніякай кампенсацыі за страту маемасці, эвакуацыя была прымусовай, што не давала магчымасць перасяленцам самастойна распараджацца сваім жыццем, здароўем і маемасцю, на новым месцы нярэдкімі былі выпадкі дыскрымінацыйнага стасунку да перасяленцаў з боку мясцовага насельніцтва.

Рэабілітацыя ахвяр прымусовых перасяленняў

Пасля смерці Сталіна многім ахвярам дэпартацый дазволілі вярнуцца на радзіму, але нярэдка іх дамы і нават пасяленні ўжо былі заняты іншымі людзьмі, што параджала канфлікты. Канфіскаваная маемасць звычайна не вярталася, кампенсацыю не плацілі. Асноўнае, што атрымалі ахвяры дэпартацый у 1950—1970-х гг., — гэта рэабілітацыя і права нам свабоду перамяшчэнняў.

14 лістапада 1989 г. Вярхоўны Савет СССР афіцыйна прызнаў нацыянальныя дэпартацыі незаконнымі [13].

У лютым 2004 г. Еўрапарламент выдаў аналагічную пастанову аб прызнанні незаконнасці перасялення чэчэнцаў і інгушэй[14].

У 1992 г. ахвяры рэлігійных дэпартацый прызнаны ўрадам Расіі ахвярамі палітычных рэпрэсій і карстаюцца ільготамі аналагічнымі вэтэранаў ВАВ.

У 2008 г. прадстаўніцтва Еўрасаюза па правах чалавека адзначала няпоўную вырашанасць праблем прадастаўлення жылля ахвярам дэпартацый з ліку месхетынскіх туркаў[15].

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Записка Комиссии Политбюро ЦК КПСС по дополнительному изучению материалов, связанных с репрессиями, имевшими место в период 30-40-х — начала 50-х гг. Архівавана 12 снежня 2007.» Вестник Архива Президента Российской Федерации. 1995, № 1. С. 123—130; Хрестоматия по отечественной истории (1946—1995): Учебное пособие / Под ред. А. Ф. Киселёва, Э. М. Щагина. М.: ВЛАДОС, 1996. С. 310—323.
  2. Письмо Ленина Дзержинскому Опубликовано: Ленин В. И. Полн. cобр. соч. Т. 54. С. 265—266.
  3. Згодна аўтабіяграфічнаму сведчанню А. Салжаніцына адрозненне вечнай высылкі ад пажыццевай было ў тым, што ўмовы першай не дазвалялі праводзіць вываз труны з целам нябожчыка за мяжы тэрыторыі спецпасялення. (гл. «Ракавы корпус», раздзел «Усе страсці вяртаюцца»)
  4. Архіў Прэзідэнта РФ, Фонд 3, вопіс 58, справа 180, арк.52-53
  5. 1 2 У истоков советской депортационной политики: выселения белых казаков и крупных землевладельцев (1918—1925)
  6. Кавказская депортация Архівавана 27 верасня 2007.
  7. http://www.memorial.krsk.ru/DOKUMENT/USSR/370821.htm%7Ctitle=постановление(недаступная+спасылка) № 1428—326 «О выселении корейского населения из пограничных районов Дальневосточного края»
  8. Операция «Чечевица»: 65 лет депортации вайнахов
  9. http://www.cairn.info/article.php?ID_REVUE=CMR&ID_NUMPUBLIE=CMR_441&ID_ARTICLE=CMR_441_0179, Arseny Saparov, International Relations Department, London School of Economics, Houghton Street, London WC2A 2AE, A.Saparov@lse.ac.uk
  10. Jehovah’s Witnesses Yearbook 2002, p. 156
  11. А. Буткевич. Хуторская неповторимость//СБ-Беларусь сегодня 16.01.2010. № 7, с.25
  12. В. Суворов. Ледокол. День «М». М.: «АСТ», 1995, с. 545—546
  13. ст. 2 Закона «О реабилитации репрессированных народов»
  14. Решение Европарламента по факту депортации чеченцев и ингушей удовлетворяет условиям «плана Ахмадова» Архівавана 3 лютага 2008.
  15. Права человека в России. 2008 г//Переводы документов по правам человека
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя СССР
Катэгорыя·СССР