Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Эфіопія (амх.: የኢትዮጵያ ሕዝባዊ ዲሞክራሲያዊ ሪፐብሊክ) — афіцыйная назва Эфіопіі з 1987 па 1991 гады. НДРЭ была заснаваная ўрадам, які ўзначальваў Менгісту Хайле Марыям. У новай дзяржаве ўсталёўвалася аднапартыйная сістэма на чале з Рабочай партыяй Эфіопіі, якая змяніла дыктатуру Дэрга. Дзяржава афіцыйна была абвешчаная 22 лютага 1987 года, трыма тыднямі праз рэферэндуму, зацвердзіўшы новую Канстытуцыю, хоць рэальная ўлада заставалася ў Дэрга да верасня[1]. Сваё існаванне НДРЭ спыніла ў канцы мая 1991 года, калі войскі Рэвалюцыйна-дэмакратычнага фронту ўвайшлі ў Адыс-Абебу, а Менгісту збег з краіны.