wd wp Пошук:

Надзея Іванаўна Дубавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубавец. Надзея Іванаўна Дубавец (нар. 27 сакавіка 1954, г. Сальцы, Наўгародская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, цытагенетыкі і біятэхналогіі раслін. Член-карэспандэнт (2017), доктар біялагічных навук (2012), дацэнт (2010).

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1977).

З 1978 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН БССР, з 1994 года загадчык лабараторыі, з 2013 — галоўны навуковы супрацоўнік[1].

Узнагароды

Прэмія НАН Беларусі (1993) за лепшую навуковую працу «Стварэнне і цытагенетычнае даследаванне 28-храмасомных пшанічна-жытніх гібрыдаў». Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В. А. Капцюга (2006) за серыю сумесных работ «Рэарганізацыя ядзернага і цытаплазматычнага геномаў пры стварэнні новых формаў травы метадамі біятэхналогіі».

Навуковая дзейнасць

Даследаванні ў галіне эвалюцыйнай генетыкі і эксперыментальнай цытагенетыкі раслін. Падцвердзела ў эксперыменце і даследавала ў дынаміцы раней нявывучаны працэс мікраэвалюцыйнай дыферэнцыяцыі поліплоідных відаў травы шляхам фарміравання рэкамбінаваных геномаў. Атрымала эксперыментальныя доказы фарміравання гібрыдных зон-актыўных цэнтраў відаўтварэння ў месцах сумеснага вырастання тетраплоідных амфідіплоідаў з наяўнасцю агульнага геному, што дазваляе прагназаваць кірунак эвалюцыйных працэсаў у прыродных сімпатрычных папуляцыях травы. Распрацавала эфектыўны спосаб атрымання мейатычных рэкамбінацый паміж філагенетычна аддаленымі дыплоіднымі геномамі травы, які пашырае магчымасці пераносу каштоўных генаў дзікіх суродзічаў у геном культурных раслін. Стварыла ўнікальныя серыі ліній тэтраплоідных і замешчаных гексаплоідных трыцікале, якія ўкаранёны ў навуковую практыку і селекцыйны працэс устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і выкарыстоўваюцца для вырашэння тэарэтычных і практычных задач па эксперыментальным пераўтварэнні генетычнай структуры збожжавых культур. У рамках сумесных з селекцыянерамі праектаў распрацавала арыгінальную тэхналогію селекцыі трыцікале на кароткасцябловасць, якая спалучае метады хромасомнай інжынерыі і маркер-асацыяванага адбору, і методыку ДНК-маркіравання трыцікале на ўстойлівасць к перадуборачнаму прарастанню зерня, з выкарыстаннем якіх створаны новыя гатункі трыцікале.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 2 калектыўных прац, 1 вынаходкі.

Бібліяграфія

Спасылкі

Зноскі

  1. ДУБАВЕЦ Надзея Іванаўна
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ