wd wp Пошук:

Надбрамная царква Іаана Багаслова

Надбрамная царква Іаана Багаслова — колішні праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Гісторыя

Духоўная вучэльня і Надбрамная царква

Па звестках за 1678 год Троіцкі манастыр быў абнесены драўлянай сцяной. На вуліцы Трайчанскай знаходзілася драўляная брама, якая мела два ўваходныя праёмы і з бакоў фланкіравалася двума абарончымі вежамі. Паміж вежамі другім ярусам над уваходам размяшчалася драўляная царква святога Мікіты.

У 1870 годзе брама змяніла свой выгляд і над уваходным праёмам узводзіцца мураваная царква Іаана Багаслова. Пабудова атрымала сіметрычны пірамідальны характар у руска-візантыйскім стылі. Надбрамная царква — прамавугольны ў плане аб’ём з арачнымі ваконнымі праёмамі і схільным дахам, завершаны светлавым чацвярыком са зрэзанымі вугламі, які пакрываў гранёны шацёр з невялікім купалком. Прыпісалі Іаанабагаслоўскую царкву да духоўнага вучылішча, што знаходзілася побач з манастыром. Не стала манастырскай брамы ў 1930-я гады, на яе месцы быў узведзены корпус Дома афіцэраў[1].

Зноскі

  1. Праваслаўныя храмы Слуцка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Слуцка
Катэгорыя·Колішнія праваслаўныя храмы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1870 год у Беларусі
Катэгорыя·Зніклі ў 1930-я гады
Катэгорыя·З’явіліся ў 1870 годзе