wd wp Пошук:

Навуковы стыль

Навуковы стыль — функцыянальны стыль маўлення літаратурнай мовы, які мае шэраг агульных рыс, якія праяўляюцца незалежна ад характару пэўных навук (натуральных, дакладных, гуманітарных) і адрозненняў паміж жанрамі выказвання (манаграфія, артыкул, даклад, падручнік, курсавая праца і г. д.), што дае магчымасць казаць пра спецыфіку стылю ў цэлым. Разам з тым цалкам натуральна, што, напрыклад, тэксты па фізіцы, хіміі, матэматыцы прыкметна адрозніваюцца па характары выкладу ад тэкстаў па філалогіі ці гісторыі.

Навуковы стыль характарызуецца лагічнай паслядоўнасцю выкладання, упарадкаванай сістэмай сувязі паміж часткамі выказвання, імкненнем аўтараў да дакладнасці, сцісласць, адназначнасці пры захаванні насычанасці зместу.

Па ступені даступнасці навуковыя, навукова-навучальныя і навукова-папулярныя тэксты адрозніваюцца па матэрыяле.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Функцыянальныя стылі маўлення
Катэгорыя·Навуковая літаратура