wd wp Пошук:

М. Арол

М. Арол, сапраўднае імя Сцяпан Язэпавіч Пяцельскі (Пятэльскі) (каля 1890, в. Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 1917/1918) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, фалькларыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-настаўніцкую школу ў Ялоўцы (1909), затым настаўнічаў у Ялоўцы, Гарадку, Струзе (1910-1912) і Парэччы. У 1913-1914 гадах жыў на Ковеншчыне. На пачатку 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў армію, браў удзел у баявых дзеяннях, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. Апошнюю вестку да сям’і выслаў 25 верасня 1917 года з Украіны, дзе дыслакавалася яго 16-я артылерыйская брыгада. Памёр ва Украіне ад эпідэміі тыфу ў канцы 1917 або ў 1918 годзе.

Творчасць

Дэбютаваў у друку вершам у 1909 годзе (газета «Наша ніва»). Паэтычныя і публіцыстычныя творы пісьменнік публікаваў у Беларускім календары «Нашай нівы», часопісе «Лучынка» і іншых беларускіх выданнях. Падрыхтаваў кніжку паэзіі «Лірнік» і ў 1913 годзе паслаў у Віленскае выдавецкае таварыства, аднак яе выхаду перашкодзіла 1-я сусветная вайна. Асобныя творы змешчаны ў кнігах «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры» (Вільня, 1927), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967), «Беларускім календары» (Беласток, 1979).

Вершы М. Арла вылучаюцца глыбока прачутымі грамадска–патрыятычнымі матывамі («Кліч», «Сынам Беларусі», «На чужыне», «Сяўцам»). Сярод іх праблемы сацыяльнай рэчаіснасці і вобраз паняволенага роднага краю займаюць цэнтральнае месца. Вершам гэтага цыклу характэрны высокі грамадскі пафас, публіцыстычная накіраванасць. Ужо ў ранніх творах М. Арла праявілася схільнасць да філасафічнасці, да шырокай абагульненасці малюнка і ўзбуйнення мастацкага вобразу. Рэальны план у яго вершах нярэдка пераплятаецца з абагульнена–сімвалічным («Смерць і жыццё», «Надзея», «Агляд жыцця», «Ахвяра», «Арфа»). Ёсць у М. Арла шэраг вершаў, у якіх ён ужывае фальклорную паэтыку, творча пераасэнсоўваючы народна-песенныя традыцыі Беласточчыны («Доля і жабрак», «Ноч», «Песня» і інш.).

Важнае месца ў пісьменніцкай спадчыне М. Арла займаюць празаічныя творы — апавяданні і пераклады. На беларускую мову перакладаў, у прыватнасці, творы В. Бялінскага, дастасоўваючы яго думкі да патрэб самасцвярджэння беларусаў, хвалюючых праблем беларскай літаратуры.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Кавалеры знака ордэна Святога Георгія
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ва Украіне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ад тыфу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара