Мішэ́ль Буке́ (фр.: Michel Bouquet, нар. 6 лістапада 1925 года, Парыж) — адзін з вядучых сучасных акцёраў тэатра і кіно Францыі.
За свае працы Буке быў двойчы ўдастоены тэатральнай прэміі Мальера і двойчы — кінапрэміі «Сезар».
У 1960-1970-х гадах Буке сыграў серыю значных роляў у фільмах рэжысёраў Французскай новай хвалі Франсуа Труфо і Клода Шаброля.