Мішлін Кальмі-Рэ (фр.: Micheline Calmy-Rey, 8 ліпеня 1945, Сьён, кантон Вале, Швейцарыя) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Скончыла Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін і развіцця, атрымала навуковую ступень магістра ў 1968. Сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі, старшыня яе жэнеўскага аддзялення ў 1986—1990, 1993—1997. Член Вялікай рады Жэневы ў 1981—1997, старшыня Вялікага савета ў 1992—1993. Член Дзяржаўнага савета Жэневы ў 1997—2003. Старшыня Дзяржаўнага савета Жэневы ў 2001—2003. Член Федэральнага савета Швейцарыі, начальнік дэпартамента замежных спраў з 2003. Прэзідэнт Швейцарыі ў 2007 і 2011 гадах.