wd wp Пошук:

Міхаіл Сяргеевіч Баярскі

Міхаіл Сяргéевіч Баярскі (26 снежня 1949, Ленінград (Санкт-Пецярбург), РСФСР СССР) — савецкі і расійскі акцёр

тэатра і кіно, спявак, тэлевядучы тэатра і кіно, спявак, тэлевядучы, заслужаны артыст РСФСР (1984 г.), народны артыст РСФСР (1990 г.).

Біяграфія

Міхаіл Баярскі нарадзіўся 26 снежня 1949 г. у Ленінградзе (Санкт-Пецярбург), у акцёрскай сям’і. Бацька яго, Сяргей Аляксандравіч Баярскі (19161976), быў вядучым акцёрам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай. Маці, Кацярына Міхайлаўна Міленцьева (1920 г.н.), актрыса тэатра камедыі. А партрэт яго бабулі знаходзіцца сярод партрэтаў найлепшых педагогаў Пецярбургскай семінарыі.

Бацькі яго аддалі ў музычную школу пры Ленінградскай кансерваторыі па класе фартэпіяна. Пасля сканчэння школы паступіў у Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі, паспяхова здаўшы ўступныя іспыты.

Пачатак тэатральнай дзейнасці

У 1972 г., пасля сканчэння інстытута, Міхаіл Баярскі пайшоў на праслухоўванне да рэжысёра Тэатра імя Ленсавета, Ігара Уладзімірава, і быў прыняты ў тэатральную трупу. Пачаў, як пачынаючы малады акцёр, з масоўкі ў спектаклі «Злачынства і пакаранне», дзе ён разам з іншымі маладымі акцёрамі ствараў вобраз натоўпу студэнтаў. Не адмаўляючыся ні ад адной эпізадычнай ролі, праз некалькі месяцаў ён стаў самым іграючым акцёрам масоўкі.

Першыя ролі у кіно

У кіно Міхаіл Баярскі дэбютаваў яшчэ школьнікам, зняўшыся ў караткаметражцы на тэму «Запалкі дзецям не цацкі». Але сапраўдным яго дэбютам можна лічыць 1974 год, калі рэжысёр Леанід Квініхідзэ запрасіў яго на ролю італьянца ў фільме «Саламяны капялюшык». У тым жа годзе ён сыграў ў фільме Васіля Паскару «Масты» малдаваніна Гіцу.

Вядомасць прыйшла да акцёра ў 1975 г., калі выйшаў двухсерыйны тэлефільм Віталя Мельнікава «Старэйшы сын», дзе ён сыграў адну з галоўных роляў — Сямёна па мянушцы «Сільва».

Яго вострахарактарны сцэнічны дар праявіўся ў кінаказках: у 1975 г. ён сыграў ката ў «Навагодніх прыгодах Машы і Віці», а ў 1976 г. ён зняўся ў ролі воўка ў музычным фільме «Мама», у якім ён спяваў на дзвюх мовах і танчыў на лёдзе.

Пасля яркай ігры ў гэтых фільмах ён атрымаў некалькі цікавых роляў у шэрагу спектакляў, а затым быў зацверджаны на галоўную ролю — Трубадура ў мюзікле «Трубадур і яго сябры». Ролю Прынцэсы ў гэтым спектаклі сыграла маладая актрыса Ларыса Лупіян, якая пасля стала яго жонкай. Ларыса Лупіян яго заўважыла яшчэ ў гады вучобы ў тэатральным інстытуце. Але афіцыйна яны аформілі свае адносіны толькі ў канцы 1970-х.

Д’Артаньян — зорная роля Міхаіла Баярскага

Адной з найлепшых работ Міхаіла Баярскага ў кіно стала роля Тэадора ў музычным фільме Яна Фрыды «Сабака на сене» (1977 г.). Але па-сапраўднаму яго зорны час у кінематографе настаў у 1978 годзе, з выхадам на экраны краіны карціны Г. Юнгвальд-Хількевіча «д’Артаньян і тры мушкецёры», у якой Міхаіл Баярскі выканаў галоўную ролю — д’Артаньяна, хаця на пачатку яго збіраліся зняць на ролю Рашфора. Дзякуючы ролі д’Артаньяна, якую ён сыграў проста бліскуча, і папулярным песням з фільма слава акцёра дасягнула неверагодных вышыняў. Фільм заклікаў да подзвігаў, рамантычнага кахання, вучыў дабрыні, гонару і сапраўднаму сяброўству. Акцёры здымаліся ў гэтым фільме з вялізным куражом.

Усе трукі ў фільме «д’Артаньян і тры мушкецёры» выконваў сам, нават скокаў з вышыні ў 14 метраў у стог сена (эпізод дракі з Рашфорам), што нават у каскадзёраў лічыцца прафесійна складаным. Самая цікавае, што пасля здымак гэтага эпізоду, ён скокнуў яшчэ раз, без камер, проста так, правяраючы сябе на трываласць.

Карціна выйшла пад Новы год, але ўжо да прэм’еры краіна ведала словы песні з кінафільма «Пара-пара». Пасля гэтага фільма ён стаў сапраўдным кумірам, асабліва для жанчын.

За работу ў гэтым кінафільме Міхаілу Баярскаму ў 1984 годзе было прысвоенае званне «Заслужаны артыст РСФСР».

Вобраз д’Артаньяна для Баярскага стаў часткай яго жыцця. І не выпадкова, што ён, разам з асноўным акцёрскім саставам гэтага фільма, зняўся яшчэ ў трох працягах фільма — «Мушкецёры дваццаць гадоў пасля» (1992 г.), «Тайны каралевы Ганны, альбо Мушкецёры трыццаць гадоў пасля» (1993 г.) і «Вяртанне мушкецёраў, альбо Скарбы кардынала Мазарыні».

Аб ролі д’Артаньяна сам Міхаіл Баярскі прызнаўся: «Асабіста для мяне ёсць ролі, якія мне больш дарагія як артысту, але каб я не сыграў д’Артаньяна, я, напэўна, ўсё жыццё бы шкадаваў аб гэтым».

Іншыя работы ў кіно

У Юнгвальда-Хількевіча Міхаіл Баярскі зняўся так сама ў прыгодніцкай стужцы «Вязень замку Іф» (1988 г.), сыграўшы адмоўную ролю — графа дэ Марсера.

У 1979 г. ён зняўся ў ролі закаханага гусара ў музычнай камедыі Святланы Дружынінай «Сватаўство гусара». Затым яго імідж рамантычнага героя быў выкарастаны ў шэрагу гісторыка-касцюмаваных фільмах «Гардэмарыны, наперад!» (1987 г.) і «Віват, гардэмарыны!» (1991 г.).

Таксама заўважнымі былі яго ролі ў камедыях Яна Фрыда, апроч музычнай камедыі «Сабака на сене», «Дон Сезар дэ Базан» (1988 г.), і «Тарцюф» (1992 г.).

У шмат якіх сваіх фільмах Міхаіл Баярскі сам спявае. Упершыню ён спяваў у дзіцячым музычным фільме «Навагоднія прыгоды Машы і Віці», затым у музычнай казцы «Мама». А песні з «Трох мушкецёраў» «Пара-пара-парадуемся…», «Пуркуа па» і іншыя сталі сапраўды народнымі. Так сама ён спяваў у фільмах «Вышэй Радугі», «Куды ён дзенецца!», «Гум-гам», «Чалавек з бульвара Капуцінаў», «Дон Сезар дэ Базан», «Віват, гардэмарыны!».

Работа ў тэатры, на тэлебачанні і на эстрадзе

У Тэатры імя Ленсавета Міхаіл Баярскі сыграў шмат заўважных роляў, у тым ліку ў спектаклях «Дульсянея Табоская» (Луіс), «Людзі і пачуцці» (адразу тры ролі), «Снежная каралева» (Саветнік), «Станцыя» (Осман), «Місіс Пайпер вядзе следства», «Трохграшовая опера» (Меккі-нож) і шмат іншых.

З 1986 г. і дагэтуль Міхаіл Баярскі з’яўляецца мастацкім кіраўніком і дырэктарам створанага ім тэатра «Бенефіс» у Санкт-Пецярбургу, адзін са спектакляў якога, «інтымнае жыццё», у 1991 годзе атрымаў прыз міжнароднага фестывалю «Зімні Авіньён».

У 1990 годзе Міхаіл Баярскі ўганараваны высокага звання «Народны артыст Расіі».

Ён з’яўляецца аўтарам тэлеперадач «Даміно» і «Баярскі двор», а таксама адзін з вядучых праграмы «Белы папугай».

Са сваёй музычнай праграмай, складзенай з напісаных ім самім песень, акцёр некаторы час выступаў з гуртом «Сільвер».

Захапленні

Міхаіл Баярскі хварэе за «Зеніт»

Сям’я

Узнагароды

М. Баярскі з У. Пуціным у Крамлі на ўзнагароджванні ордэнам Сяброўства

Творчасць

Фільмаграфія

Год Ф, М/ф, С-л Назва Роль
1973ФУтаймаванне свавольніцы
1974ФМастыГіцу
1975Саламяны капялюшыкМенардзі, тэнар з Балонні
1975ФНавагоднія прыгоды Машы і ВіціКот Мацвей
1975ФЗорка чароўнага шчасцяДэкабрыст
1975М/фЦягнік памяці
1976М/фБлакітнае шчанёПірат
1976ФСтарэйшы сынСямён па мянушцы Сільва
1976ФМамаВоўк
1976ФДзікі ГаўрылаНікольскі, дрэсіроўшчык
1977ФАрэх КракатукМышыны кароль, Шчаўкунчык, Саветнік (толькі песні)
1977ФЯк Іванушка-дурненькі за цудам хадзіўФёдар Іванавіч, канакрад
1977ФСентыментальны раманАкапян
1977ФСабака на сенеТэадора
1977ФУ нас новенькая
1978ФПакуль шалее мараДжэгер, амерыканскі пілот
1978ФЗахудалае каралеўстваЧорт
1978ФД’Артаньян і тры мушкецёрыд’Артаньян
1979ФКамісія па расследаванніМаёрац
1979ФСватаўство гусараНалімаў
1979М/фЛятучы карабельВаня
1979М/фВельмі сіняя барадаГерцаг Сіняя Барада
1980М/фРазлучаныя
1981ФЗацішшаСцельцінскі
1981ФКуды ён дзенецца!Генадзь, спявак
1981ФДушаВадзім Старычаў, спявак
1982ФМытняЮрый Харунжэў, малады мытнік
1982ФЛішні квіток
1982ФСпортлато −82Выканаў песню ў пачатку фільма
1984ФРазам з Дунаеўскім
1984ФПэпі Доўгая панчохакапітан Доўгая панчоха, бацька Пэпі
1984ФНеверагоднае пары, альбо Сапраўднае здарэнне, якое шчасліва скончылася сто гадоў таму
1985ФГерой яе рамана
1985ФСезон цудаўСпявак Баярскі (камэа)
1985ФГум-гамБацька Максіма
1985ФБлакітныя гарады
1986ФВышэй РадугіБацька Аліка Радугі, кампазітар
1987ФГардэмарыны, наперад!шэвалье Дэ Брыльі
1987ФЧалавек з бульвара КапуцынаўЧорны Джэк
1988ФПаразмаўляем аб этыкеце
1989ФВязень замку іфФэрнан Мандего, граф дэ Марсер
1989ФДон Сезар дэ БазанДон Сезар дэ Базан
1989ФМастацтва жуць у Адэсегіпнатызёр
1991ФВіват, гардэмарыны!шэвалье Дэ Брыльі
1991ФТарцюфТарцюф
1991ФКранутыяМікалай і
1992ФМушкецёры дваццаць гадоў пасляд’Артаньян
1993ФТайны каралевы Ганны, альбо Мушкецёры трыццаць гадоў пасляд’Артаньян
1996ФЖуравіна ў цукруМешчэракоў
1966ФКаралева МаргоМорвель
1988С-лЗала чаканняВіктар Селязнёў
1998С-лВуліцы разбітых ліхтароўкамэа ў эпізодзе «Справа № 1999»
1999М/фПрыгоды ў ізумрудным горадзе 2Баязлівы леў
1999ФПлачу наперадМіхаіл Распятаў
2000ФМіцькі. Палёт Ікарачытае тэкст
2000ФКлючы ад смерцітэлемагнат Эльпін
2000ФФормула шчасця
2000М/фНовыя брэменскіяКароль
2002ФКлючы ад смерціЭльпін
2003С-лІдыётпаручык Келлер
2004ФНавагоднія мужчыныКалыманаў
2005ФШчаслівы
2006ФВы не пакінеце мянеБацька Верачкі
2006М/фСезон паляванняпаляўнічы Шоў
2009ФВяртанне мушкецёраў, альбо Скарбы кардынала Мазарынід’Артаньян
2009ФТарас БульбаМосій Шыла
2009ФЗалатая рыбкаСтары
2009ФЗалаты ключыктата Карла
2010М/фЯк прыручыць драконаПлявака

Музычныя казкі і мюзіклы, якія выйшлі на пласцінках і CD

  1. 1977 — Блакітнае шчанё — Пірат
  2. 1979 — Лятучы карабель — Ваня
  3. 1980 — Хатабыч — Хатабыч
  4. 1983 — Тры мушкецёры — Д’Артаньян
  5. 1984 — Пэпі Доўгая панчоха — бацька Пэпі
  6. 1995 — Музычны альбом «Месяцовае кіно»
  7. 1995 — Навагоднія прыгоды Машы і Віці — Кот Мацвей
  8. 2001 — Новыя брэменскія — Кароль

Дыскаграфія

  1. 1984 — Вялікая мядзведзіца
  2. 1986 — альбом «Луннае кіно» («Міхаіл Баярскі спявае песні Юрыя Чэрнаўскага»).

Спектаклі

Зноскі

  1. Michail Bojarskij // ČSFD — 2001.
  2. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
  3. Указ Президента Российской Федерации от 25 декабря 2009 года № 1473 «О награждении орденом „За заслуги перед Отечеством“ IV степени Боярского М. С.»(недаступная спасылка)
  4. Указ Президента Российской Федерации от 19 июля 2001 года № 892 «О награждении государственными наградами Российской федерации»(недаступная спасылка)
  5. Медаль «В память 300-летия Петербурга» (22 мая 2003 года)(недаступная спасылка)
  6. Боярский, Захаров, митрополит Петербургский и Ладожский Владимир
  7. Спектакли Михаила Боярского Смешанные чувства Архівавана 24 красавіка 2010.(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (39):
Катэгорыя·Тэлевядучыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэлевядучыя XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры агучвання ў СССР
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Тэлевядучыя Расіі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Тэатра імя Ленсавета
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Акцёры агучвання ў Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Катэгорыя·Тытунёвыя лабісты
Катэгорыя·Тэлевядучыя XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Акадэмікі Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка»
Катэгорыя·Тэлевядучыя НТБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Баярскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня