wd wp Пошук:

Міхаіл Сямёнавіч Варанцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варанцоў. Міхаі́л Сямёнавіч Варанцо́ў (17821856) — расійскі дзяржаўны дзеяч, граф, а з 1845 г. святлейшы князь, генерал-фельдмаршал, генерал-ад’ютант; ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (1826); наварасійскі і бесарабскі генерал-губернатар (18231844 гг.). Спрыяў гаспадарчаму развіццю краю, разбудове Адэсы і іншых гарадоў. У 18441854 гг. намеснік на Каўказе. Сын С. Р. Варанцова.

Першыя гады

Міхаіл Варанцоў нарадзіўся 19 (30) мая 1782 г. у Санкт-Пецярбургу, дзяцінства і маладосць правёў пры бацьку, Сямёну Раманавічу, у Лондане, дзе атрымаў выдатную адукацыю. Выхаваны Сямёнам Раманавічам у ліберальным заходнееўрапейскім духу (вядомае выказванне С. Р. Варанцова аб падзелах Рэчы Паспалітай, як аб агідных ідэі справядлівасці і абразлівых у дачыненні да грамадскага меркавання Заходняй Еўропы).

У маленстве быў запісаны ў бамбардзір-капралы лейб-гвардыі Праабражэнскага палку, а ў 4 гады ўзведзены ў прапаршчыкі. Вярнуўся ў Расію ў 1801 годзе.

Пачатак вайсковай кар’еры

У 18031804 удзельнічае ў вайне на Каўказе.

У 1805 удзельнічае ў дэсантнай аперацыі ў шведскай Памераніі.

У 1806 і 1807 вызначаецца ў бітвах з французамі.

У 18091811 Варанцоў прымае ўдзел у Турэцкіх кампаніях.

Айчынная вайна і замежны паход

У Расійска-французскую вайну 1812 года Варанцоў прымаў удзел у бітве пад Смаленскам і пры Барадзіне, быў паранены. Пасля аздараўлення вярнуўся ў войска і ўдзельнічаў у замежным паходзе расійскіх войскаў.

У кампанію 1814 Варанцоў пры Краоне бліскуча вытрымаў бітву супраць самога Напалеона.

З 1815 да 1818 Варанцоў быў камандзірам акупацыйнага корпуса ў Францыі.

Генерал-губернатар Наваросіі

Па вяртанні ў Расію Варанцоў камандаваў 3-м пяхотным корпусам, а 7 мая 1823 прызначаны новароскім генерал-губернатарам і паўнамоцным намеснікам Бесарабскай вобласці. Тут праявіліся яго адміністрацыйны і гаспадарчы таленты.

Паўднёвы фасад палацу ў Алупцы.
Елізавета Ксавер'еўна Варанцова, з Браніцкіх

Варанцову абавязаны: Адэса — пашырэннем гандлёвага значэння і павелічэннем дабрабыту; Крым — развіццём і ўдасканаленнем вінаробства, уладкаваннем выдатнай шашы ўздоўж паўднёвага берагу паўвострава, развіццём земляробства і лесагадоўлі. Таксама ім пабудаваны Варанцоўскі палац у Алупцы.

Ім запачаткаваная ў Наваросіі гадоўля тонкарунных авечак.

Пры ім жа ў 1828 атрымала пачатак параходства па Чорным моры.

За часы губернатарства графа Варанцова у Кішынёве, а затым пад яго даглядам у Адэсе знаходзіўся ў высылцы (18201824) А. С. Пушкін. З прычыны таго, што ў Пушкіна завязаўся раман з жонкай губернатара Елізаветай Ксавер’еўнай, народжанай графіняй Браніцкай (дачкой Францішка Ксаверыя Браніцкага) граф зрабіўся аб’ектам шматлікіх з’едлівых, хоць далёка не заўсёды справядлівых эпіграм Пушкіна: «Сказали раз царю, что наконец…», «Полу-милорд, полу-купец…», «Певец Давид хоть ростом мал…», «Не знаю где, но не у нас…»; Пушкін высмейвае ў іх ганарлівасць, сервільнасць (на яго думку) і англаманію губернатара.

Каўказская вайна

У 1844 Варанцоў быў прызначаны галоўнакамандуючым войскаў на Каўказе і намеснікам каўказскім, з неабмежаванымі паўнамоцтвамі і захаваннем папярэдніх пасадаў. Пад ягоным кіраўніцтвам былі праведзеныя аперацыі супраць Шаміля. Далейшыя дзеянні дазволілі заняць Дагестан і каспійскае ўзбярэжжа (за што Варанцоў і быў уганараваны тытулам святлейшага князя).

Пры гэтым прымаў меры па замірэнні Каўказа. Арганізоўваў будаўніцтва інфраструктуры. Быў прыхільнікам паважлівага стаўлення да тутэйшых мусульман. Лічыў больш выгодным для Расіі абвяшчэнне Шаміля князем Дагестана.

У 1848 Варанцовым быў заснаваны порт Ейск.

Апошнія гады

У пачатку 1853 Варанцоў пакінуў пасаду на Каўказе і вярнуўся ў Адэсу. 26 жніўня 1856 у Дзень Каранацыі Імператара Аляксандра II Варанцоў быў узведзены ў чын генерал-фельдмаршала.

Памёр Варанцоў 6 (18) лістапада 1856 г. у Адэсе. На доўгія гады захавалася ў рускіх войсках на Каўказе прымаўка: «Да Бога высока, да цара далёка, а Варанцоў памёр». Варанцову ўзведзеныя помнікі ў Тыфлісе і ў Адэсе.

Зноскі

  1. 1 2 Kindred Britain

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (43):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Удзельнікі Каўказскіх войн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 1-й ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мяча
Катэгорыя·Памерлі ў 1856 годзе
Катэгорыя·Постаці Ейска
Катэгорыя·Варанцовы
Катэгорыя·Члены Маскоўскага Англійскага клуба да 1917 года
Катэгорыя·Постаці Адэсы
Катэгорыя·Ваенная галерэя
Катэгорыя·Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Людовіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1806—1812
Катэгорыя·Найяснейшыя князі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Намеснікі на Каўказе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
Катэгорыя·Мемуарысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Генерал-фельдмаршалы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных