wd wp Пошук:

Міхаіл Рыгоравіч Ціхановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхановіч.

Міхаіл Рыгоравіч Ціхановіч (17 верасня 19207 верасня 2003) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір аддзялення 603-га асобнага сапёрнага батальёна старшы сяржант — на момант прадстаўлення да ўзнагароджання ордэнам Славы 1-й ступені.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 верасня 1920 года ў вёсцы Дубаўляны Мінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў і школу фабрычна-заводскага навучання. Жыў у горадзе Мінску, працаваў тынкоўшчыкам.

У 1940 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у сапёрных частках Адэскай ваеннай акругі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з першага дня. Ваяваў на Паўднёвым, Заходнім, Варонежскім, Цэнтральным і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у абароне Адэсы і Севастопаля, высаджваўся ў складзе дэсанту ў раёне Керчы. Пасля ранення і лячэння ў шпіталі быў накіраваны ў 603-й асобны саперный батальён 322-й стралковай дывізіі Заходняга фронту. Узначаліў саперное аддзяленне, з якім дайшоў да Перамогі.

За мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях на Курскай дузе узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, за ўзяцце Кіева — ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені[1].

У ноч на 26 чэрвеня 1944 года ў раёне 28 км на поўнач ад горада Цярнопаль малодшы сяржант Ціхановіч на чале групы сапёраў у зрабіў праход у мінным полі праціўніка, абясшкодзіў до 30 мин. Загадам ад 4 ліпеня 1944 года малодшы сяржант Ціхановіч Міхаіл Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Вызначыўся старшы сяржант Ціхановіч у наступальных баях на тэрыторыі Польшчы. У жніўні 1944 года ў баі за горад Дэмбіца размініраваў мост праз раку Віслока і прапусціў танкі. У кастрычніку выявіў 6 дзотаў, драцяную загароду і міннае поле непрыяцеля. 6 лістапада на захад ад горада Дэмбіца пад покрывам цемры зрабіў калідор ў варожым мінным полі для разведвальнай групы, абясшкодзіў 25 супрацьпяхотных мін. Быў прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Славы.

У студзені 1945 года Ціхановіч, камандуючы аддзяленнем, у баі на рацэ Ніда каля горада Вісліца правёў разведку воднай перашкоды, чым садзейнічаў прасоўванню стралковых падраздзяленняў. У раёне населенага пункта Гура пры фарсіраванні ракі Вісла знайшоў месца пераправы па лёдзе. 30 студзеня каля населенага пункта Гілевіцэ, дзейнічаючы ў баявых парадках пяхоты, выявіў міннае поле, абясшкодзіў 14 супрацьтанкавых мін Быў паранены, але застаўся ў страі. Тады ж ён выратаваў жыццё сваім двум байцам і дапамог параненаму камандзіру ўзвода дабрацца да медсанчастцы.

Загадам ад 10 лютага 1945 года старшы сяржант Ціхановіч Міхаіл Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Загадам ад 13 сакавіка 1945 года старшы сяржант Ціхановіч Міхаіл Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені паўторна[1].

У 1945 годзе старэйшы сяржант Ціхановіч быў дэмабілізаваны. Вярнуўся ў Мінск. Працаваў тынкоўшчыкам.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 жніўня 1955 года ў парадку пераўзнагароджання Ціхановіч Міхаіл Рыгоравіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1]. Стаў поўным кавалерам ордэна Славы.

Жыў сталіцы Беларусі горадзе-героі Мінску. Доўгія гады аддаў працы ў арганізацыях ДТСААФ Беларусі, у ваенна-будаўнічых арганізацыях Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі. Памёр 7 верасня 2003 года. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Міхаіл Рыгоравіч Ціхановіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску