wd wp Пошук:

Міхаіл Раманавіч Суднік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Суднік. Міхаіл Раманавіч Суднік (21 лістапада 1910, в. Пяцюлёва, Полацкі раён, Віцебская вобласць — 19 снежня 1995) — беларускі мовазнавец. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1970), кандыдат філалагічных навук (1954). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980).

Біяграфія

Скончыў у 1938 годзе Мінскі педагагічны інстытут. У 19441952 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 19521957 гг. загадчык сектара Інстытута мовазнаўства АН БССР, у 19571983 гг. дырэктар, адначасова з 1975 г. загадчык сектара лексікалогіі і лексікаграфіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 г. саветнік пры дырэкцыі Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя напрамкі даследаванняў — беларуская лексікалогія і лексікаграфія, арфаграфія, тэрміналогія, анамастыка. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Арфаграфічнага слоўніка» (5-е выд., 1982), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1-5, 1977—1983). Старшыня Беларускага (1959—1985 гг.), Член Міжнароднага (з 1973 г.) камітэтаў славістаў.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у манаграфіі.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.

Асноўныя працы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў