wd wp Пошук:

Міхаіл Мікалаевіч Гаранскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гаранскі.

Міхаіл Мікалаевіч Гаранскі (1910, Чашнікі, Віцебская губерня — 26 мая 1980) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, г. Горкі (1936; аспірантура, 1939).

Працаваў у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, г. Горкі Магілёўскай вобласці (1939, дырэктар вучэбнай гаспадаркі, прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце); Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Беларусі (1939—1941, інструктар сельскагаспадарчага аддзела); служыў ва Узброеных Сілах СССР, Беларуская ваенная акруга, быў у Групе савецкіх войскаў у Германіі (1945—1966); Мінскім радыётэхнічным інстытуце (з 1967; кафедра палітычнай эканоміі, у 1968—1975 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: аграрная рэформа ў ГДР; праца ў сацыялістычным грамадстве; ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Узнагароды

Званне «Заслужаны работнік культуры БССР» (1980), ордены Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі, медалі, ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»