Міхаіл Гыдзік (польск.: Michał Hydzik 2 студзеня 1944, сяло Брыжава, Падкарпацкае ваяводства, Польшча — 13 красавіка 2017) — пастар і адзін з заснавальнікаў Царквы Пяцідзясятнікаў у Польшчы. Прапаведнік хрысціянства пратэстанцкага кірунку, супернік экуменічнага руху ў хрысціянстве[1]. Аўтар пяці кніг і шматлікіх артыкулаў.
Летам 1964 Міхаіл Гыдзік быў ахрышчаны па веры і стаў чальцом царквы[2]. Ва ўзросце 32 гадоў 1976 быў абраны царквой на пастарскае служэнне[3].
Гыдзік быў кіраўніком царквы пяцідзясятнікаў у Польшчы (1988—2000)[4].