wd wp Пошук:

Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грэдзінгер. Міхаіл Восіпавіч Грэдзінгер (16 снежня 1867, Германія — 23 студзеня 1936) — беларускі савецкі правазнавец. Акадэмік АН БССР (1928), доктар юрыдычных навук, прафесар (1922)[1].

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1891 годзе[1].

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паслядоўна займаў пасады прыват-дацэнта ў Яраслаўскім універсітэце(руск.) бел. і Рыжскім політэхнічным інстытуце, пасля выкладаў у Юр’еўскім універсітэце[2].

Прымаў удзел у стварэнні Сімферопальскага народнага ўніверсітэта(руск.) бел. і Народнага політэхнікума (1916). З’яўляўся прафесарам грамадзянскага права і працэсу ў Вышэйшым юрыдычным інстытуце ў Севастопалі (1917—1918); там жа ўдзельнічаў у арганізацыі Народнага політэхнікума[2].

Прыват-дацэнт Таўрычаскага ўніверсітэта (1919—1920), прафесар і дэкан факультэта грамадскіх навук Крымскага ўніверсітэта (1921—1922). У 1921 годзе займаў пасаду намесніка загадчыка Крымцэнтрархіва[2].

З 1923 года прафесар БДУ[1]. Акадэмік АН Беларускай ССР з 1928 года[2].

У пачатку 1930-х гадоў намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута савецкага будаўніцтва і права АН БССР, прафесар Інстытута права пры Наркамаце юстыцыі БССР[1].

Памёр у Мінску[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследванні прысвечаны пытанням грамадзянскага і сямейнага права[1].

Бібліяграфія

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Гредингер Михаил Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Гредингер Михаил Осипович Архівавана 10 красавіка 2019. (руск.)
  3. Акадэмік ГРЭДЗІНГЕР Міхаіл Восіпавіч (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Правазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня