wd wp Пошук:

Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жураўкоў. Міхаі́л Анато́льевіч Жураўко́ў (19 лістапада 1961, Салігорск, Мінская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2016), доктар навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лістапада 1961 года ў Салігорску. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ (19791984), завочную аспірантуру пры БДУ (19841987), доктар фізіка-матэматычных навук (1993)[1].

У 19931996 — намеснік начальніка службы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам па распрацоўцы і ўкараненні на прадпрыемстве Беларуськалій[1].

У 19961997 — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ. З 1997 года — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі БДУ, з 1999 — загадчык кафедры, з сакавіка 2007 — дэкан механіка-матэматычнага факультэта. Са студзеня 2009 года — першы прарэктар[1].

27 снежня 2014 года прызначаны міністрам адукацыі Беларусі[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]. Пакінуў пасаду міністра ў снежні 2016 года. Вярнуўся працаваць у БДУ, на кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта.

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 3 Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2015. Праверана 29 снежня 2014.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні(нявызн.). Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 снежня 2014.
  3. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь(нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэканы механіка-матэматычнага факультэта БДУ