wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Баравы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баравы. Міхаі́л Іва́навіч Баравы́ (нар. 19 ліпеня 1956, в. Слабодка, Акцябрскі раён, БССР) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь, былы міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (20012005).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1980), Беларускі дзяржаўны універсітэт (1998).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе на Аўтакамбінаце № 7 горада Мінска. Працаваў слесарам, вадзіцелем, інжынерам-тэхнолагам, сакратаром камсамольскай арганізацыі.

У 19771979 служыў у шэрагах Узброеных Сіл.

Пасля службы ў арміі перайшоў на камсамольскую працу, займаў шэраг кіруючых пастоў. Быў загадчыкам аддзела Фрунзенскага райкама камсамола, інструктарам Мінскага абкама камсамола, загадчыкам аддзела Мінскага гаркама ЛКСМБ, першым сакратаром Ленінскага райкама камсамола, сакратаром і другім сакратаром Мінскага гаркама камсамола.

З 1986 па 1990 — намеснік генеральнага дырэктара па якасці — начальнік аддзела тэхнічнага кантролю ВА «Аўтарамонт» у г. Мінску.

З 1990 да 1995 займаў пасаду дырэктара НП ПФ «Белаўтагаз», з 1995 па 2001 гады — прэзідэнт ЗАТ «Белаўтагаз».

У кастрычніку 2000 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Дзяржынскага выбарчай акругі № 80. Старшыня камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву.

25 верасня 2001 года указам прэзідэнта № 542 прызначаны міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.[1]

27 снежня 2005 года указам прэзідэнта № 625 вызвалены ад пасады Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам на іншую працу.[2]

3 чэрвеня 2010 года быў абраны старшынёй федэрацыі вадналыжнага спорту Беларусі.[3]

Сям’я

Жанаты, мае сына і дачку.

Спасылкі

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2001 г. № 542 «Аб прызначэнні М. І. Баравога Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2005 г. № 625 «Аб вызваленні М. І. Баравога ад пасады Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Белапан. «Генеральны дырэктар ЗАТ „Белаўтагаз“ Міхаіл Баравы ўзначаліў Федэрацыю вадналыжнага спорту» (руск.)  Архівавана 6 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне