wd wp Пошук:

Міхась Турыянскі

Міхась Турыянскі (5 студзеня 1958, в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — краязнавец, мастак, нарысіст, калекцыянер.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых, Шымона Мікалаевіч Турыянскага і Варвары Восіпаўны Полішчук. У 1962 годзе сям’я пераехала з Крывошына ў Ляхавічы. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1 Ляхавічаў (1965—1975). У 1975 годзе паступіў у Бабруйскае вучылішча № 15. Скончыў прафсаюзную школу ў Брэсце (1978). Служыў у Савецкай Арміі (1979—1981). Быў рэдактарам армейскай газеты «На Стройке» (Масква). Вучыўся ў Маскоўскім завочным народным універсітэце мастацтваў на факультэце выяўленчага мастацтва, станковага жывапісу і графікі (1984—1987). Да 1996 працаваў на будоўлі. З 1985 года член камісіі па напісанні кнігі «Памяць. Ляхавіцкі раён», аўтар артыкулаў. З 1997 — член каардынацыйнага камітэта па напісанні кнігі «Зямля мая Ляхавіччына». У 1997 годзе заснаваў Грамадскае аб’яднанне «Гістарычнае таварыства „Тадэвуш Рэйтан“». У 1997 годзе заснаваў фестываль шляхецкай культуры і мастацтваў «Пан Тадэвуш» у Грушаўцы, які праводзіўся ў 1997 і 1998 гадах.

Мае трох дачок — Вольгу (1985) у першым шлюбе, Аляксандру (2006) і Валянціну (2016) у другім шлюбе.

Творчасць

Са школьных гадоў зацікавіўся палацава-паркавай і хутаранскай культурамі. Тады ж пачаў збіраць першыя калекцыі старажытнасцей.

Дэбютаваў у друку артыкуламі ў 1979 г. (газета «На Стройке»). У 1980-я супрацоўнічае з газетамі «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»), «Трыбуна Люду», «Голас Радзімы», «Bilarus/Беларус», «Наша Слова», «Бюлетэнь», «Весткі і Паведамленьні», «Літаратура і мастацтва», гістарычным бюлетэнем «Альтанка» (Баранавічы), у 1990-я з часопісамі «Мастацтва Беларусі», «Magazyn Wilenski», «Museum», «Magazin Polski», «Respublika/Наша справа», «Pota», «Кантакты і дыялогі», «Наш край», «Наша Ніва», «Падарожнік», «Царкоўны пасланец», «Жизнь».

З сярэдзіны 1980-х супрацоўнічае з выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, Беларускім таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры, Цэнтральным Дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва БССР, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, ГА Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Францыска Скарыны пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскім саветам энцыклапедыі «Кто есть Кто. Деловой мир СНГ», Грамадска-палітычным і навукова-метадычным журналам Міністэрства культуры СССР і Акадэміі навук СССР «Савецкі Музей», Інстытутам гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнароднай арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы і Маскве, Шостым ліцэям Агульнаадукацыйным імя Тадэвуша Рэйтана (Варшава, Польшча), Замкам Каралеўскім у Варшаве, член Польскага ПЭН-клубу сяброў даўніны Польскай (Польшча), Круглым сталом няўрадавых арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і прафсаюзаў Баранавіцкага рэгіёна, Агенцтвам рэгіянальнага развіцця Варута (Баранавічы), нью-ёркскім аддзелам БАЗА, Парахвіяй Святога Кірылы Тураўскага БАПЦ (Бруклін, Нью Ёрк), Беларускім хрысціянскім згуртаваннем імя Святой Сафіі Слуцкай, Deutsches Museum (Mюнхен, Германія), The Getty Grant Program, Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Мусульманскім рэлігійным аб’яднаннем у РБ., Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, праектам Міжнароднай энцыклапедыі «Кто есть Кто» «Наследнікі белорусской шляхты», Фундацыяй помачы школам польскім на ўсходзе імя Т. Гоневіча.

Аўтар шматлікіх нарысаў, некалькіх энцыклапедычных артыкулаў, публікацый рэдкіх фотаздымкаў. Не аднакротна перадаваў гістарычныя каштоўнасці ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі. Няспынна вядзе навукова-пошукавую, арганізацыйную, даследчую і адукацыйную дзейнасць сярод вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Выступае за прыцягнення да вывучэння і захавання даўніны сучасных лічбавых тэхналогій.

У 1988—1994 — сузаснавальнік «Дому Польскага» імя Т. Рэйтана ў Баранавічах.

Вярнуў з небыцця імёны выдатных асоб Ляхавіччыны: Анатоля Герасімовіча, Вітольда Міладоўскага, Тадэвуша Рэйтана, Антона Коршуна, Сяргея Пясецкага, Джона Пярэйру і інш..

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Асобы