wd wp Пошук:

Міхась Пашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пашкевіч. Міхась Пашкевіч (нар. 22 лютага 1986 года) — беларускі палітык і грамадскі актывіст, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі і ўдзельнік кампаніі «Гавары праўду!».

Біяграфія

Нарадзіўся ў Расіі, потым пераехаў з бацькамі ў Бярозу Брэсцкай вобласці[1].

У 1999 годзе стаў членам Маладога фронту, потым удзельнічаў у кампаніі «Выбірай», прымеркаванай да прэзідэнцкіх выбараў 2001 года.

Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, адкуль быў адлічаны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[1].

З 2006 года працуе ў маладзёжнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, узначальваў партыйную маладзёжную арганізацыю «Маладыя дэмакраты».

З 2010 года — актывіст кампаніі «Гавары праўду!». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года быў даверанай асобай кандыдата Уладзіміра Някляева.

Ініцыятар грамадзянскіх кампаній у падтрымку ўвядзення альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. 1 2 М. Пашкевіч: «Проста так нас не апраўдаюць»(нявызн.). Радыё Свабода (17 красавіка 2008). Праверана 20 сакавіка 2021.
  2. Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі лаўрэатам(нявызн.). Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Маладога Фронту
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта