wd wp Пошук:

Міхась Мірановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірановіч. Міхась Мірановіч, поўнае імя Міхаіл Канстанцінавіч Мірановіч (нар. 18 лютага 1948, в. Старына, Ушацкі раён) — беларускі паэт-гумарыст і перакладчык.

Біяграфія

Скончыў Вялікадолецкую сярэднюю школу (1965). Пасля службы ў Савецкай Арміі, скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко (1973), атрымаў дыплом радыёфізіка. Працаваў лабарантам, выкладчыкам, інжынерам-канструктарам, інспектарам дзяржнагляду за стандартамі і якасцю, начальнікам аддзела кадраў. Цяпер жыве ў Віцебску, працуе вядучым інжынерам на адным з прадпрыемстваў горада.

Жанаты. Мае дваіх дзяцей, унучку.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1972 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Выступае ў жанры сатыры і гумару. Найбольш вядомыя яго вершаваныя гумарыстычныя карацелькі-фрашкі. Піша літаратурныя пародыі. Першая кніжка — зборнік вершаванага гумару «Міранізмы» — выйшла ў 2002 годзе. Аўтар трох кніжак для дзяцей. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Агледзіны», «Дзень паэзіі 2005», «П’яныя каровы», «Тутэйшы шляхціц», «Ад ніў прыдзвінскіх», трох апошніх выпускаў альманаха «Дзвіна».

Аўтар больш за 1,5 тысячы літаратурных публікацый у саюзнай, рэспубліканскай, абласной перыёдыцы. Друкаваўся ў часопісах «Крокодил», «Перець», «Чаян», «Вожык», «Полымя», «Алеся», «Родная прырода», газетах «Літаратурная Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Народная газета», «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Віцебскі рабочы», «Народнае слова», «Віцьбічы».

Перакладае з украінскай: П. Глазавога, А. Вішню, С. Руданскага, А. Каламійца, В. Івашчанку, з польскай: С. Лема, А. Пацямкоўскага, В. Брудзінскага, украінскі і польскі народны гумар. Пераклаў на беларускую мову камедыю М. Старыцкага «За дзвюма зайцамі» і драму І. Масляніцынай «Крыж Еўфрасінні», якія пастаўлены на сцэне Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы