wd wp Пошук:

Язэп Ходзька

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ходзька. Язэп (Юзаф, Іосіф) Янавіч ХОДЗЬКА (6 снежня 1800, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 21 лютага 1881, Тыфліс, цяпер Тбілісі) — геадэзіст, географ.

Паштовая марка Беларусі

Сын Яна (Івана) Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай універсітэцкай гімназіі і на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1821 г. Па рэкамендацыі прафесара ўніверсітэта Ю. Снядэцкага залічаны ў Корпус ваенных тапографаў. Праводзіў трыянгуляцыйныя работы на захадзе Латвіі, у Літве, у Гродзенскай і Мінскай губернях. Лідары паўстання 1830—1831 гадоў меркавалі прызначыць Я. Ходзьку камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расійскія ўлады 15.3.1831 затрымалі Я. Ходзьку і накіравалі яго далей на правядзенне тапаграфічных работ на Дунаі і Басфоры. Склаў ваенны агляд румынскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. У 1839 накіраваны служыць на Каўказ. У 1845 распачаў Закаўказскую трыянгуляцыю, якая была скончана ў 1853. У 1869 Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго вялікім Канстанцінаўскім медалём.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Тбілісі
Катэгорыя·Памерлі 21 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1881 годзе
Катэгорыя·Генералы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Удзельнікі Крымскай вайны
Катэгорыя·Удзельнікі Каўказскіх войн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1800 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крывічах
Катэгорыя·Асобы