wd wp Пошук:

Міхай Бабіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабіч. Мі́хай Ба́біч (венг.: Babits Mihály, 26 лістапада 1883, Сексард — 4 жніўня 1941, Будапешт) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія

Бабіч нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. З 1901 па 1905 год ён вучыўся ў Будапешцкім універсітэце па спецыяльнасці настаўніка. Некаторы час ён працаваў настаўнікам у школах гарадоў Бая, Сегеда, Будапешта і Фагараша. З 1908 года ён стаў займацца літаратурай. У 1916 годзе ён стаў адным з рэдактараў венгерскага літаратурнага часопіса «Захад» (венг. Nyugat).

Творчасць

Яго першы зборнік быў выдадзены ў 1908 годзе, і ён зваўся «Лісце з вянка Ірысіна». Пазней ён выпусціў зборнікі «Рэчытатыў» (1916), «Востраў і мора» (1925) і «У гонцы з гадамі» (1928).

Бабіч таксама пераклаў на венгерскую мову творы «Боская камедыя» Дантэ Аліг’еры, «Бура» Уільяма Шэкспіра і некалькі твораў, напісаных на латыні.

У некаторых сваіх творах Бабіч выступае супраць войнаў і імперыялізму. І ў сваім лепшым творы «Кніга Іоны», напісаная ім незадоўга да смерці ён пратэставаў супраць фашызму.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Mihály Babits // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 мая 2018.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 24 мая 2018.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119096099 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Бабич, Михаел // Большая Советская Энциклопедия, том 4: Атоллы — Барщина — 1926. — Т. 4. — С. 263.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Тольна
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Паэты Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Керэпешы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі Венгрыі